Наліснікі — страва беларускай кухні. Нягледзячы на тое, што ў шматлікіх кулінарных крыніцах яна прадстаўлена як «бліны з начыннем», паміж наліснікамі і блінамі ёсць некалькі істотных адрозненняў.
Наліснікі ў нашых продкаў заўсёды асацыяваліся з аграрным календаром. Часта іх падавалі на святы, гатавалі іх не толькі з пшанічнай мукі, такі спосаб з’явіўся значна пазней. Спачатку бліны былі грубыя, іх гатавалі з грачанай або жытняй мукі, з пшанічнай мукі бліны былі тоўстыя і падобныя да хлеба.
Тонкія бліны, у якія можна было заварочваць начыненне з’явіліся толькі ў ХІХ стагоддзі пад заходнім уплывам і сталі традыцыйнай стравай для беларусаў. Прычынай з’яўлення наліснікаў сталі печкі-пліты «англічанкі» з больш-менш стабільным жарам, якія тады пачалі з’яўляцца ў гаспадарцы. Гэта дало магчымасць смажыць хутчэй і прасцей. Тонкі і эластычны блін стаў добрай абалонкай для пэўнага начынення.
Сапраўднымі наліснікамі лічацца бліны з творагам, прыпечаныя ў печы.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам свой рэцэпт наліснікаў з тварагом.
Інгрэдыенты
Для бліноў
- Мука — 300 гр
- Малако — 800 мл
- Цукар — 2 ст л
- Яйкі — 5 шт
- Соль — 0,5 г л
- Крухмал — 1 ст л
- Алей — 2-3 ст л
Для начыння
- Тварог любой тлустасці — 500 гр
- Яйкі — 1 шт
- Цукар (па смаку)
- Можна дадаць рызынкі, ваніль, цэдру апельсіна
Спосаб прыгатавання
Яйкі разбіць у міску і добра размяшаць да аднароднасці.
Дадаць соль, цукар, крухмал. Добра размяшаць.
Уліць палову малака. Дадаць усю муку і добра перамяшаць, каб не было камякоў.
Уліць астатняе малако. Добра размяшаць. Павінна атрымацца рэдкае аднароднае цеста. Дадаць алей. Пакінуць цеста на стале на 15-20 хвілін.
Патэльню добра прагрэць, для першага блінца ўліць алей на патэльню. Выпякаць да румянай скарынкі з абедзьвух бакоў.
Атрымаецца прыкладна 15 наліснікаў, тоненькіх і эластычных.
Для начынкі тварог змяшаць з цукрам і яйкам.
На кожны блінец выкласці па лыжцы тварага, скласці наліснік канвертам.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/nesalodkiya-nachynki-dlya-blinou-lepshyya-recepty/