Site icon Слушна

Як хутка пазбавіцца ад складаных забруджванняў на адзенні і абутку

Адзенне

За акном практычна лета, а гэта значыць, што надышла пара дзьмухаўцоў, дзіцячых пясочніц, марожанага і іншых цікавых рэчаў і падзей, якія пакідаюць плямы на адзенні і абутку нашым і нашых дзяцей.

Блогерка з Гродна Ганна Бурак — прафесіянал па лайфхаках, як змагацца з рознага роду забруджваннямі. Яна падзялілася з намі асабістымі знаходкамі, якія дапамогуць выратаваць ваша адзенне ад нечаканых  плямістых «сюрпрызаў»:

Як адмыць любыя плямы з тканіны

Спрабуем стары бабулін спосаб, які заўсёды працуе. І нават старыя дзіцячыя рэчы ім можна прывесці да жыцця.

Як адмыць тлуставыя плямы

Патрэбна

  • 0,5 шк сухога пральнага парашка
  • 1 ст л плямавыводніка
  • 1 ст л сланечнікавага алею
  • 2-3 літры кіпеню

Замочваем адзенне на 5-10 гадзін у глыбокай ёмістасці ( у залежнасці ад плям)

Сціраем у пральніцы

Як адмыць пляму ад дзьмухаўца

Вельмі актуальна зараз, ці не так? Насамрэч, усё прасцей, чым вы думаеце.

Нам спатрэбіцца любы аловак-плямавыводнік.

Наносім на пляму, яна раствараецца на вачах.

Можна пакінуць на 5-10 хвілін. Пасля спалоскваем рэшткі.

Як пачысціць белы абутак

Самы незвычаны спосаб.

Патрэбна

  • 1 ст л харчовай соды
  • 1 ст л зубной пасты
  • 1 ст л любога сродку для мыцця посуду

Змешваем. Зубной шчоткай наносім крэм і чысцім абутак.

Рэшткі праціраем вільготнай анучкай.

Калі абутак цалкам у плямах, змяшайце ў роўнай прапорцыі вадкі парашок і адбельвальнік або пятнавыводнік, нанясіце на абутак і пакіньце на 15-20 хвілін. Далей пачысціце зубной шчоткай.

Сцірайце абутак ад рэштак сродку на рэжыме спартыўны абутак альбо спартыўная адзенне.

Лайфхак: абавязкова пакладзеце да абутку ў барабан нешта мяккае —маленькі кілімок або ручнік.

Што рабіць, калі набытыя прадукты няякасныя? Памятка спажыўцу пры набыцці харчовых тавараў

Exit mobile version