Зіма з’явілася на беларускіх вуліцах занадта нечакана. Чалавечыя арганізмы, не гатовыя да такой раптоўнай змены надвор’я, пачынаюць барахліць.
У добрым парадку лепш паглядзець на ўсю зімовую прыгажосць з цёплай кватэры, абгарнутым у коўдру з кубкам гарачай гарбаты ў руках. А каб не сумаваць і паціху мірыцца з падзеяй, мы падабралі пяць розных кніг, якія тым не менш сагрэюць любое сэрца.
Творы на беларускай мове
Усевалад Нястайка «Тарэадоры з Васюкоўкі»
Галоўными героями кнігі украінскага пісьменніка Усевалада Нястайкі з’яўляюцца два школьнікі: спакойны і разважлівы Паўлуша Заўгародны разам з свавольнікам Явам Рэнем, які пазней стане Рабінзонам Кукурузам. Жывуць яны ў вёсцы Васюкоўка і трапляюць у самыя цудоўныя і смешныя прыгоды.
Акрамя таго яны мараць стаць сусветна вядомымі. Таму спрабуюць схапіць шпіёнаў, вучацца тарэадорскай справе, падарожнічаюць і нават спрабуюць выжыць на неабжытай выспе. Чыстая, светлая і смешная гісторыя пра сапраўднае сяброўства, якое хочацца мець.
Д. Роўлінг «Гары Потэр»
Аўтар і серыя кніг, якія не патрэбна прадстаўляць. Перакладзеныя на беларускую мову яны атрымалі новае дыханне. Абаяльная гісторыя маладога чараўніка аб яго прыгодах у школе Хогвартс нікога не пакіне абыякавым.
А калі зусім не будзе настроя, то замест кнігі можна звярнуцца да фільмаў. Знятыя адносна нядаўна яны разам з фільмамі «Адзін дома» і «Грынч, які скраў Раство» сталі класікай навагодніх святочных дней.
Уладзімір Караткевіч «Ладдзя роспачы»
Класік беларускай літаратуры, які любіў святы і святкаванні. Аповесць бачна выбівацца з іншых прадстаўленых твораў. На першы погляд, прыгоды Гервасія Вылівахі не дазваляюць расслабіцца і нагадваюць пра самыя вечныя тэмы.
Аднак у гэтым і прыцягальнасць твора. У пісьменніка атрымалася пакінуць столькі надзеі на лепшыя часы, лепшыя дні, лета, у канцы канцоў, што немагчыма разчаравацца пасля чытання. Вера ў тое, што пакуль чалавек існуе, то ён непераможаны ўласціва ўсім творам аўтара. А калі ў рагачоўскага шляхціца атрымалася, то і мы гарадскія жыхары абавязкова дачакаемся цёплых дзён.
Адам Глобус «Анёл»
Халодная і бездакорная кніга вядомага беларускага мастака і паэта. Унутры зборнік вершаваных гісторый аб жыцці і снах аднаго невядомага анёла. Адчуванне зімы і зімнасць чытаецца скрозь радкі, якія складзены ўдала і тонка.
Найлепшыя творчыя здабыткі майста слова ўвасоблены ў прыведзеным творы. Ідэальна для роздумаў, разважанняў і лёгкага смутку.
Эліза Ажэшка «Хам»
Знакамітая беларуская, але польскамоўная пісьменніца. Ад таго творы сучайчынніцы прыходзіцца чытаць у перакладах іншых не менш вядомых суайчыннікаў. Напрыклад, перакладаў аўтарку Янка Брыль.
Раман «Хам», перакладзены на беларускую мову Ядвігай Бяганскай, не станоўчая, ды зусім безнадзейная гісторыя.
Аднак мастацкі талент пісьменніцы дапамагае чытачу ўключыцца ў апавяданне і ў фінале нарэшце адчуць палёгку. Ад чытання немагчыма адарвацца, пакуль усё ж такі не стане вядома, чым скончылася гісторыя Паўла і Франкі.
https://bel.24health.by/ci-yosc-u-belarusau-legendy-pra-nyabyosnyx-zhyxarou-padborka-knig-pa-astranomii/