Site icon Слушна

Тварожны рулет на патэльні. Пакрокавы рэцэпт

Тварожны рулет на патэльні

Для гатавання дэсертных рулетаў у асноўным выкарыстоўваюць бісквітнае цеста, якое даволі доўга замешваецца, выпякаецца ў духоўцы і астуджваецца. Затым толькі дабаўляецца крэм і далей дэсерт вытрымліваецца ў халадзільніку. Атрымліваецца смачна, але вельмі доўга.

Калі жадаеце салодкага рулета, але няма часу, то можна прыгледзецца да гэтага простага рэцэпта. Такі рулет можна падаваць на сняданак ці ў якасці дэсерту. Сёння гатуем рулет з тварожнага цеста на патэльні.

Тварожная выпечка. Топ-8 простых рэцэптаў

Пакрокавым рэцэптам падзялілася кулінарны блогер Настасся Мясаедава (@family_miss).

Інгрэдыенты

  • 200 гр тварагу
  • 3 яйкі
  • 3 сталовыя лыжкі мукі з горкай
  • 0,5 чайнай лыжкі соды
  • 2 сталовыя лыжкі цукру
  • 20 мл алею

Крок 1. Змяшаць усе інгрэдыенты і ўзбіць блэндэрам або добра перацерці лыжкай да аднастайнасці.

Тварожны рулет на патэльні 1

Крок 2. Антыпрыгарную патэльню змазаць алеем, цеста падзяліць на дзве часткі. Адну частку раўнамерна размеркаваць кругам на патэльні.

Крок 3. Накрыць вечкам і пячы на невялікім агні да з'яўлення бурбалак. Затым перавярнуць і дасмажыць з другога боку да залацістага колеру.

Крок 4. З другой паловай цеста зрабіць тое ж самае. Гатовым аладкам даць трохі астыць, абраць прыгожы бок і пакласці на яе аладкі адна на адну.

Крок 5. Змазаць любым начыннем (на фота парэчкавы джэм). Варыянты начыння: шакаладныя і арахісавыя пасты, варэнне, джэмы, распалены шакалад, свежая садавіна і ягады, тварожныя і плаўленыя сыры.

Крок 6. Шакаладная глазура для ўпрыгожвання або для начыння.

Інгрэдыенты

  • 1 шклянка малака
  • 3 сталовыя лыжкі цукру
  • 3 сталовыя лыжкі какава-парашка 99%

Крок 7. Змяшаць у металічнай ёмістасці ўсе інгрэдыенты і варыць да загусцення 5-7 хвілін. Салодкасць можна вар'іраваць колькасцю цукру.

Крок 8. Скруціць шчыльны рулет. Даць яму поўнасцю астыць. Чым шчыльней скруціцца рулет, тым лепш ён будзе трымаць форму. Упрыгожыць па жаданні шакаладнай глазурай пры дапамозе кандытарскай асадкі на мяшок. Можна ўзяць шчыльны мяшок, пераліць у яго да аднаго боку шакалад і прарабіць маленькую адтуліну.

Exit mobile version