Site icon Слушна

Тварожна-гарбузовая запяканка з цытрусавымі ноткамі

Рэцэпт тварожнай запяканкі ў духоўцы

Яшчэ адзін просты і карысны рэцэпт для здароўя вачэй ад шэф-повара кулінарнай студыі Le Gourmet Аляксея Радзько, выкладчыка школы здаровага харчавання Анастасіі Уласевіч і вядучага афтальмолага праекта «Я бачу!» Хрысціны Белянічавай.

Інгрэдыенты ў гэтай стравы даступныя, а прыгатаванне пад сілу любой гаспадыні!

Рэцэпт тварожнай запяканкі ў духоўцы

Для запяканкі вам спатрэбіцца:

  • Гарбуз – 400 г.
  • Тварог – 500 г.
  • Манныя крупы – па неабходнасці
  • Яйкі – 2-3 шт.
  • Арэхі – па жаданні
  • Цукар
  • Цэдра апельсіна, карыца, ванілін

Рэцэпт тварожнай запяканкі ў духоўцы

Для падліўкі:

  • Грэчаскі ёгурт
  • Чарніцы

Крок 1. Размінаем тварог, дадаем у яго асобна жаўткі, асобна бялкі, старанна ўмешваем.

Крок 2. Гарбуз чысцім, рэжам кубікамі, трохі адварваем, перабіваем блендарам, пасля чаго змешваем з тварожнай масай з яйкамі да кансістэнцыі муса. Калі гарбуз сакавіты і мус атрымліваецца занадта вадкім, у якасці загушчальніка можна дадаць манныя крупы.

Крок 3. На смак дадаем у масу цукар, цэдру апельсіна, карыцу або ванілін.

Можна ўмяшаць папярэдне падсмажаныя на патэльні арэхі.

Крок 4. Выкладваем масу ў злёгку змазаную алеем форму і запякаем у духоўцы на працягу паўгадзіны пры тэмпературы 180° С.

Крок 5. Гатуем соус: у грэчаскі ёгурт дадаем чарніцы (можна замарожаныя).

Старанна змешваем, дадаем цукровую пудру або цукар.

Крок 6. Падаем запяканку з падліўкай.

Соус можна замяніць смятанай або чарнічным джэмам.

Смачна есці!

Фота – Аксана Жураўлёва.

Exit mobile version