У Мінску адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара», які ладзіцца па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект» лаўрэатам стаў наш інфармацыйны партал 24health.by («Здаровыя людзі») РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік»!
Усяго на конкурс было пададзена 400 заявак ад інфармацыйных агенцтваў, перыядычных выданняў і журналістаў.
Шчыра віншуем усіх, хто дзень пры дні забяспечвае бесперапынную працу нашага партала, напаўняе яго карыснымі ідэямі, матэрыяламі, фота і відэа, хто ўкладвае ў яго сваю душу!
Шчыра дзякуем вам, шаноўныя чытачы, што сярод шматлікай разнастайнасці ў сеціве вы дзень пры дні выбіраеце нас! Дзякуй за падтрымку ў сацсетках, падабайкі і каментары!
Мы працуем дзеля вас! Будзьма разам! І будзьма здаровымі!