Site icon Слушна

У ёй жыў надзвычайны кактэйль менталітэтаў. Якой была артыстка Бэла Масумян

Бэла Масумян

Прыхільнікі тэатра назаўжды запомнілі асобу артысткі тэатра Бэлу Масумян як сонечную, цікавую, інтэлегентную жанчыну, якая магла і ўмела захапіць аўдыторыю адным толькі позіркам.

Бэла Амаўна пайшла з жыцця ў 2020 годзе. Гэтая навіна стала для многіх прыхыльнікаў таленту артысткі нечаканасцю, ад таго боль не сціхае і да сённяшняга дня. Селета ў верасні артыстке споўнілася б 85 год. Давайце ўспомнім, пра ролі і жыццёвыя цікавасці ў самым прамым сэнсе душы Нацыяльнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.

Бэла Амаўна Масумян

Бэла Масумян прысвяціла сцэне амаль 60 гадоў жыцця, сыграўшы каля сотні яркіх роляў. Нінку ў «Правадах белых начэй», Варвару ў «Паднятай цаліне», Машу ў «Трох сёстрах», Ружовая дама і яшчэ дзясяткі самых розных вобразаў. У адным з інтэрв’ю артыстка прызналася, што проста не можа жыць без тэатра.

Бэлу Масумян не палохалі ні эксперыменты, ні звыклая класіка: яна ахвотна працавала ва ўсіх кірунках. Менавіта таму ў яе жыцці было так шмат разнастайных і запамінальных роляў.

Жыццё Бэлы Амаўны часта было парадаксальным. Яе мама была полька, бацька — армянін. Нарадзілася артыстка ва Украіне, вучылася ў літоўскай школе, а жыла на беларускай зямлі. Пры гэтым працавала ў рускім тэатры. Ролі выконвала ў англійскіх, французскіх, амерыканскіх, шведскіх п'есах. У ёй жыў надзвычайны кактэйль менталітэтаў. Калегі называлі артыстку — праўдзівы чалавек свету.

Бацька Бэлы Масумян быў лётчыкам-выпрабавальнікам. Магчыма, цяга да палётаў фантазіі, да вяршыняў натхнення ў яе была з дзяцінства. Адну з першых роляў, у якой яна жыла больш за 20 гадоў, артыстка сыграла ў спектаклі «Двое на арэлях» на сцэне Рускага тэатра ім. Горкага.

Адна з самых цікавых роляў Бэлы Амаўны дзіўная асоба па мянушцы Кенгуру ў спектаклі «Я веру ў гараскопы». Бачачы прыгожую, паспяховую, заўсёды з сонечнай усмешкай актрысу, беларускі драматург Андрэй Карэлін, дэбютуючы на сцэне Рускага тэатра, не мог нават думаць, што артыстка зможа сыграць нешта падобнае. Але Бэла Масумян была вельмі таленавітая і неаднойчы бралася за складаныя ролі.

У знакамітым спектаклі «Бабiнае царства» іграла нямую жанчыну. У целагрэйцы і хустцы — была выразная настолькі, што нямую запаміналі лепш, чым жанчыну, якая можа размаўляць. І толькі сама Бэла Амаўна ведала, як туга часам пераплятаюцца ў жыцці — сваё і чужое. Аднойчы ёй далі ролю сакратара абкама. Яна запанікавала — не ведала жыцця і адчуванняў партработніка. І паехала ў беларускую глыбінку, дзе сакратаром працавала жанчына. Пражыла там тыдзень, назіраючы за ёй, прысутнічала на паседжаннях парткама.

Адной з першых любімых роляў у актрысы была Вольга Нікіціна ў спектаклі — «Аб'ява ў вячэрняй газеце». Гэта быў дэбют драматурга Алены Паповай і рэжысёра Мікалая Пінігіна. Верагодна, таго, пра што з такой пяшчотай расказвалі артысты, насамрэч у жыцці быць не магло. Ну каму прыйдзе ў галаву задума вярнуцца з сучаснай кватэры ў пасляваенны барак, якога, як апынецца, ужо не існуе. Ідэя з абвяшчэннем у газеце і запрашэннем былых жыхароў дома сабрацца разам належыць Вользе.

Злучэнне прыгажосці і жаноцкасці з мужчынскай сілай і нежаночай дзёрзкасцю прымусілі яе аднойчы паспрабаваць сябе ў ролі прынца Дацкага. Ёй заўсёды падабаліся моцныя характары. Невыпадкова такімі атрымліваліся ў яе і жаночыя вобразы.

На працягу ўсёй кар'еры актрысе паступала мноства  прапаноў з тэатраў Масквы і Санкт-Пецярбурга, але Бэла Амаўна абрала тэатр Горкага. Роляў было шмат, усе былі любімымі. Актрыса казала: «Па-сапраўднаму жыву толькі дзве гадзіны на сцэне, астатні час — іграю. Бо ў тэатры — усё зразумела. Вось перад табой чалавек, твой партнёр, які на гэтыя дзве гадзіны стаў цэнтрам сусвету. Значыць, вакол яго ўсё круціцца. А жыццё складаецца з дробязяў. Іншая справа, што гэтыя дробязі вучаць жыццю. Акцёрская прафесія — даследчык душы, якая дае шмат у духоўным і адукацыйным сэнсах. Гэта комплекс уражанняў, успрыманняў, якіх не хочацца пазбаўляцца. Ад гэтага нельга стаміцца, гэтым немагчыма аб'есьціся. Кожная новая праца нясе новы зарад, што заўсёды вельмі цікава».

Бэле Масумян ад нараджэння прадпісаны рысы царскія, арыстакратычныя. Пры яе з'яўленні ў нячастых кампаніях навакольныя не дазвалялі сабе вольнасцяў. Яна была добразычлівая, але не балбатлівая і стрыманая. Прымушала думаць аб утоеных таямніцах.

Паступала ў медыцынскі, а стала народнай артысткай. Старонкі жыцця Соф’і Друкер

15 верасня у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, які  знаходзіцца ў Верхнім горадзе, пачала працу выстаўка «Жыццё, аддадзенае тэатру», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі.

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі народнай артысткі, сцэны са спектакляў з яе ўдзелам, афішы і праграмкі. Экспазіцыя будзе працаваць да 25 верасня.

 

Exit mobile version