Site icon Слушна

Удзельнікі «Еўрапейскіх забегаў» #velcombegom датэрмінова прабеглі заяўленыя 200 тысяч км у дапамогу дзецям

43 дні – менавіта столькі спатрэбілася ўдзельнікам дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom, каб пераадолець рэкордныя 200 тысяч кіламетраў. Менавіта такая адлегласць была заяўлена сёлета ініцыятарамі акцыі, якую арганізавала кампанія velcom | A1 у партнёрстве з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму нашай краіны і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

200 тысяч кіламетраў перавядуць у 200 тысяч рублёў. Яны будуць пералічаныя ў два цэнтры, у якіх навучаюцца дзеці-спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Адпаведныя сертыфікаты былі ўручаныя бенефіцырам 24 чэрвеня ў рамках медалёвай цырымоніі II Еўрапейскіх гульняў для лепшых лёгкаатлетаў. Кожная ўстанова атрымае па 100 тысяч рублёў.

Удзельнікі «Еўрапейскіх забегаў» #velcombegom

Дзмітрый Кажамяка
Дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту
Я ўдзячны арганізатарам акцыі «Еўрапейскія забегі» і ўсім яе ўдзельнікам. Менавіта нашым выхаванцам у будучым трэба будзе адстойваць гонар краіны на міжнародных спартыўных арэнах. Такія ініцыятывы, асабліва на рэгіянальным узроўні, вельмі важныя – мы рады, што кампанія velcom | A1 не толькі аказвае дабрачынную дапамогу, але і прыцягвае да гэтага жыхароў нашай краіны.

У дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі беларусы, спартсмены-ўдзельнікі і нават госці II Еўрапейскіх гульняў. У скарбонку «Еўрапейскіх забегаў» былі ўключаныя ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі II Еўрапейскіх гульняў – 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя міру», якая прайшла па тэрыторыі Беларусі (звыш 7 тысяч 700 кіламетраў).

«Еўрапейскія забегі» #velcombegom прайшлі ў два этапы. Старт ініцыятыве быў дадзены разам з эстафетай «Полымя міру». І з 12 мая па 20 чэрвеня акцыя «пабыла» ў кожным рэгіёне рэспублікі, кожным буйным горадзе і знакавым для Беларусі месцы. Другі этап «Еўрапейскіх забегаў» стартаваў з пачаткам II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня.

Сярод тых, хто далучыўся да акцыі і зрабіў свой унёсак у вынік «Еўрапейскіх забегаў», – дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, алімпійскі чэмпіён Аляксей Ягудзін, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы Марына Арзамасава, гімнастка, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Меліціна Станюта, славуты біятланіст Вадзім Сашурын, знакаміты кідальнік молата Іван Ціхан.

Не засталіся ў баку ад ініцыятывы і іншыя спартсмены: чэмпіён і шматразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў лыжніца Людміла Валчок, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў гімнастка Іна Жукава, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Сеуле лёгкаатлет Ігар Лапшын, славутая бягунка на доўгія дыстанцыі Вольга Мазуронак, беларускі хакеіст Аляксандр Кітараў... Праект падтрымалі алімпійская чэмпіёнка біятланістка Дынара Алімбекава, пераможца II Еўрапейскіх гульняў Эльвіра Герман ды іншыя.

Знайшлося месца падчас правядзення акцыі і для яркіх рэкордаў, незвычайных забегаў. Самым актыўным удзельнікам «Еўрапейскіх забегаў» стаў Пётр Рагойша. На яго рахунку – больш за тысячу кіламетраў. Прычым агульны яго ўклад у праект за апошнія 5 гадоў склаў больш за 10 тысяч кіламетраў.

Свае кіламетры ў агульны залік акцыі Святлана Пухаева «адправіла» з вяршыні Эльбруса, тысячы экскурсійных крокаў належаць старшакласнікам – удзельнікам праекта velcom YOUTH, якія наведалі канферэнцыю TEDx у Аўстрыі.

 
Мікалай Юшкевіч
Першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1
Дабрачынны праект #velcombegom ужо 5 гадоў кліча беларусаў прабегчыся ў дапамогу дзецям. За гэты час ён стаў флагманам у прасоўванні бегу і здаровага ладу жыцця, найбуйнейшым дабрачынным праектам, удзел у якім можа ўзяць кожны жыхар нашай краіны. Летась мы ахапілі ўсю Беларусь акцыяй «Бягучыя гарады». Сёлета праект выйшаў на міжнародны ўзровень разам са значнай спартыўнай падзеяй – II Еўрапейскімі гульнямі. Мы шчыра ўдзячныя ўсім удзельнікам, якія падтрымалі акцыю ў дапамогу дзецям сваім асабістым прыкладам, жыхарам вялікіх і малых гарадоў, удзельнікам і гасцям II Еўрапейскіх гульняў, якія таксама ўзялі ўдзел у нашым праекце.

У адпаведнасці з умовамі, акцыя «Еўрапейскія забегі» працягваецца да самага заканчэння II Еўрапейскіх гульняў (па 30 чэрвеня). Гэта значыць, што кожны можа выходзіць на прабежкі, дзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках і дапамагаць у прасоўванні ідэі бегу ў мэтах дабрачыннасці.

Праект #velcombegom – дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom | A1. Яе мэта – дапамога дзецям і дзіцячым медыцынскім установам. Пачынаючы з 2015 года, такія забегі #velcombegom ладзяцца штогод. Па выніках усіх дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 700 тысяч рублёў атрымалі 18 устаноў нашай краіны.

Exit mobile version