Прэм'ера спектакля «Убачыць ружовага слана» ад міжнароднага тэатральнага праекта HomoCosmos адбудзецца ў Мінску 29 і 30 красавіка.
Як сцвярджаюць тэатральныя крытыкі, гэты правакацыйны спектакль з'яўляецца самым стыльным у сезоне, а галоўная ідэя – адзінота – прымусіць задумацца кожнага гледача пра сэнс жыцця.
Ці можна ўцячы ад адзіноты? Ці кампэнсуе алкаголь адсутнасць адносінаў? Грошы і імкненне валодаць імі – усё, што трэба ў жыцці, ці гэтага недастаткова, каб быць шчаслівым?
Гэтыя і многія іншыя пытанні, напэўна, узнікнуць у гледачоў у працэсе прагляду спектакля «Убачыць ружовага слана».
Цэнтральная фігура – паспяховы, забяспечаны, але пры гэтым самотны мужчына, які, маючы, здавалася б, усё, пазбаўлены галоўнага – кахання. Гэтая сітуацыя прыводзіць яго да зацяжной дэпрэсіі і, як вынік, распаду асобы з прычыны замяшчэння пустаты, што ўтварылася, алкаголем.
Назва спектакля «Убачыць ружовага слана» выбрана не выпадкова і заключае ў сабе вядомую метафару: людзі вераць у тое, чаго няма на самай справе. Але каго змог выратаваць сыход у свет ілюзій, той самы «ружовы слон»? У кожнага адказ на гэтае пытанне свой, і гісторыя жыцця свая.
Каманда пастаноўшчыкаў:
- Аўтар п'есы – эстонскі драматург Пірэт Яакс
- Рэжысёр – Калеў Куду
- Сцэнаграфія і касцюмы – Кацярына Шымановіч
У ролях:
- Іван Трус (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)
- Анастасія Баброва (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі)
- Кацярына Бондарава (актрыса тэатра і кіно)
- Дзмітрый Ягораў (акцёр тэатра і кіно)
Убачыць спектакль можна будзе 29 і 30 красавіка ў 19:00 у прасторы «Hide» (вул. Кастрычніцкая, 19). Кошт квітка – 25,3 руб. Увага: маюцца ўзроставыя абмежаванні 18+!