24 кастрычніка ў НАН Беларусі ўрачыста адкрыецца Сёмы Беларускі касмічны Кангрэс.
Да 26 кастрычніка праслухаюць больш за 120 дакладаў навукоўцаў і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін.
Мэты кангрэса: абмеркаваць новыя дасягненні ў касмічнай галіне, вызначыць прыярытэтныя напрамкі касмічнай дзейнасці; умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне касмічных даследаванняў і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
Праца кангрэса пройдзе ў рамках сямі секцый:
- Перспектыўныя матэрыялы, элементная база для касмічнай тэхнікі.
- Інавацыйнные праграмы, праекты і тэхналогіі ў ракетна-касмічнай галіне.
- Касмічныя апараты, мэтавая і навуковая апаратура.
- Сродкі і метады апрацоўкі і адлюстравання даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
- Сістэмы навігацыйна-часавага забеспячэння, спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Тэхналогіі навучання і падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны.
- Праблемы і сродкі забеспячэння надзейнасці, працаздольнасці касмічных сістэм і апаратаў.
- Выкарыстанне вынікаў касмічнай дзейнасці ў інтарэсах розных галін эканомікі.
У пленарных дакладах раскажуць пра інавацыйныя тэхналогіі ў праектаванні інфармацыйных сістэм забеспячэння надзейнай і бяспечнай эксплуатацыі ракетна-касмічнай тэхнікі (РКТ) і аб'ектаў наземнай касмічнай інфраструктуры (НКІ), вынікі рэалізацыі беларускай часткі праграмы Саюзнай дзяржавы «Мониторинг-СГ» і перспектывы супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, Украінай і іншымі краінамі СНД у касмічнай сферы. Плануецца разгледзець метады касмічнага маніторынгу сельскагаспадарчай вытворчасці ў Казахстане, а таксама паслухаць інфармацыю пра ўплыў запуску вялікай колькасці малых касмічных апаратаў і вялікіх арбітальных груповак на тэхнагеннае засмечанне калязямной касмічнай прасторы.
Падчас працы кангрэса ў памяшканні Прэзідыума НАН Беларусі будзе працаваць выстава навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння, якая пакажа вынікі рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы па касмічнай тэматыцы, а таксама экспазіцыі дзіцячага малюнка, тэхнічнай і навукова-папулярнай літаратуры.