Site icon Слушна

Варта паглядзець. Якія фільмы «Лістапада» заслугоўваюць увагі?

Якім атрымаўся XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»?

У кінатэатры «Масква» 11 лістапада былі падведзены вынікі самай галоўнай падзеі ў кінажыцці Беларусі.

«Лістапад» 2022

ММКФ «Лістапад» 2022

Цэлы тыдзень галоўныя кінатэатры сталіцы «Масква», «Беларусь», «Цэнтральны» і «Піянер»  прымалі наведвальнікаў фестываля.

У чатырох конкурсных праграмах — анімацыя, ігравое кіно, неігравое кіно і конкурс фільмаў для дзяцей «Лістападзік» — было паказана каля 100 фільмаў.

Насычаная была і пазаконкурсная праграма. Праходзілі дні кітайскага кіно, дні Расіі і іншае.

Мінчане мелі магчымасць наведаць творчыя вечары сапраўдных майстроў сваёй справы — савецкай актрысы Наталлі Варлей і беларускага кінарэжысёра Вячаслава Нікіфарава.

На цырымоніі ўзнагароджання адзначалі лепшыя карціны, для кожнай праграмы было не менш за 6 катэгорый — Прыз глядацкіх сімпатый, лепшая рэжысура, лепшая аператарская праца, лепшы сцэнарый, Гран-пры Лістапада.

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» прысудзілі расійскаму рэжысёру Пятру Тадароўскаму малодшаму за фільм «Здаровы чалавек».

Спецыяльны прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за ўвасабленне духоўнасці ў мастацтве атрымаў фільм беларускага рэжысёра Наталлі Касцючэнка «Класікі і шахматы», зняты сёлета да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Лепшым дакументальным фільмам стала карціна расійскага рэжысёра Ганны Яноўскай «Агонь». Напаўбіблейская гісторыя таго, як просты чалавек вязе з Іерусаліма Жыватворны Агонь ад Храма Труны Гасподняй у аддаленыя вёскі Якуціі.

У анімацыйнай праграме лепшым стаў фільм «Бывай, Жэром!» французскіх аўтараў Габрыэля Сельнэ, Хлоі Фар і Адама Сіяра. Карціна расказвае пра мужчыну Жэрома, які патрапіў у рай і нарэшце можа пачаць пошукі сваёй жонкі Мэрэлін.

Гран-пры «Золата Лістапада» за лепшы фільм  прысудзілі карціне «Здаровы чалавек».

Якасная работа Пятра Тадароўскага-малодшага, прадстаўніка вядомай дынастыі кінарэжысёраў аб чалавеке, які гатовы дапамагчы ў любой сітуацыі і не ведае, якую цану неабходна за гэта заплаціць.

Асобна быў адзначаны фільм расійскіх рэжысёраў Юліі Сергінай і Арсенія Кайдацкага «Уральская дэрбі». Карціна атрымала Прыз за лепшы фільм конкурса імя рэжысёра Віктара Турава.

Сюжэт разгортваецца вакол двух хакейных каманд «Металург» і «Трактар», якія размешчаны ў вядомых уральскіх гарадох Магнітагорск і Чалябінск.

Exit mobile version