Site icon Слушна

Вітамінная салата з пекінскай капустай і вяндлінай. Пакрокавы рэцэпт

Сёння будзем гатаваць лёгкую салату з пекінскай капусты, з памідорамі, вяндлінай і сырам. За кошт вяндліны салата атрымліваецца сытнай, памідоры робяць яе сакавітай, цёрты сыр прыўносіць сметанковую нотку, а часнок надае пікантнасць. Нотку лета ў салаце нагадвае зялёны лук.

Рэцэпт падрыхтавала блогер Святлана Карніцкая.

Інгрэдыенты

  • Капуста пекінская — 200 гр.
  • Вяндліна (можна выкарыстоўваць варарную каўбасу) — 160 гр.
  • Памідор — 120 гр.
  • Сыр цвёрды — 80 гр.
  • Маянэз — 80 гр.
  • Часнок — 2 зубчыкі
  • Зялёная цыбуля — па смаку
  • Кунжут або заправа з кунжутам для салаты — 2 ч.л.
  • Соль — па смаку
  • Папрыка, перац чорны — па смаку

Спосаб прыгатавання

Падрыхтуйце неабходныя інгрэдыенты.

Пекінскую капусту тонка нашаткуйце, трохі не даразаючы да аснавання.

Перакладзіце капусту ў міску, усыпце соль па смаку. Злёгку памніце капусту рукамі, каб яна стала крыху мякчэй.

Вяндліну (можна выкарыстоўваць вэнджанае філе, варанае філе, вараную каўбасу) нарэжце тонкай саломкай. І дадайце ў талерку да капусты.

Памідор нарэжце квадрацікамі ці лустачкамі, як вам хочацца.

Цвёрды сыр натрыце на буйнай тарцы. І дадайце ў нашу талерку з інгрэдыентамі.

Дробна рэжам зялёную цыбулю (па смаку) і дадаем у салату.

Дадаем маянэз, папрыку, кунжут, альбо заправу для салаты з кунжутам, соль.

Часнок чысцім і і прапускаем праз ціскалку, альбо нажом рэжам дробна.

Дадаем часнок у салату. Змешваем.

Можна выкарыстоўваць спецыяльныя формы, каб ўпрыгоджыць салату.

Смачна есці!

Салата з фасоляй і сухарыкамі. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version