Site icon Слушна

Вобразы і прыгоды ў межах адной кватэры. Чым уражвае спектакль «Селфі са склерозам»

Сэлф і са склерозам

У Нацыянальныям акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага з Новага года ў рэпертуары камедыйная п’еса Аляксандра Валадарскага «Сэлфі са склерозам» у пастаноўцы Марыі Матох.

Гісторыя Майі Міхайлаўны (у выкананні народнай артысткі Вольгі Клебановіч) непростая. Пажылая жанчына даўно і глыбока хворая склерозам. Цяжкае захворванне цалкам апанавала яе розум. Настолькі, што глядач можа пазнаёміцца з вобразам хваробы, які ўвасобіўся ў выглядзе мужчыны (Сяргей Савенкоў).

Гэтае раздзяленне хваробы і хворага стварае дзіўную сітуацыю. Склероз пачынае дапамагаць Майе Міхайлаўне ўспомніць дэталі і эпізоды свайго доўгага жыцця. Згодна словам персанажа. Ёй 88 у нашым — 2023 годзе, але калі прачытаць п’есу Валадарскага, напісаную ў 2015 годзе, то там пазначаецца год нараджэння — 1927. То бок, усе 96.

Сэлфі са склерозам 3

Доля ў галоўнай гераіні вельмі складаная. Нарадзілася перад вайной, у ваенныя гады працавала разам з дарослымі, пасля праца на Камскім папярова-цэлюлозным камбінаце. Было некалькі важных мужчын, але ні з кім не склалася. У выніку пажылая жанчына засталася адна, без сям’і і дзяцей. Адзін, хто клапоцціца аб ёй, пляменнік Саша, верагодна таму, што на яго перапісана кватэра галоўнай гераіні.

Дзякуючы склерозу яна ўспамінае сваё першае каханне – Рому Оськіна. Аднакласніка і суседа па камунальнай кватэры, з якім яны былі блізкія па духу. Толькі праз рэпрэсаванага бацьку іх лёсы назаўсёды разыйшліся. У хворай свядомасці Майі Міхайлаўны народжваецца чароўная сустрэча з першым забытым пачуццём.

Бачыць яна і статнага мужчыну Арчыла Аляксандравіча Мікелтадзе. Калісьці ў Грузіі ў іх быў курортны раман. Хоць да апошняга галоўная гераіня адмаўлялася.

Аднак самая істотая сустрэча, якую, падаецца, чакала ўся зала – з’яўленне Веніяміна Іоныча Есафава. Да канца так і не магчыма зразумець, якія адносіны звязвалі Майю Міхайлаўну і гэтага чалавека. Толькі бачна, што не выключна працоўныя.

Нечаканае сяброўства пажылой жанчыны і Склероза нараджае новыя цікавыя думкі, вобразы і прыгоды ў межах адной кватэры. Яшчэ варта парадавацца, што гэта Склероз, а не Маразм ці Альцгеймер.

https://bel.24health.by/spektakl-styl-u-gorkauskim-teatry-prezentavali-premeru-abdurany-muzh/

Exit mobile version