12 сакавіка 2019 года ў Футбольным манежы распачалася 26-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Ахова здароўя Беларусі-2019/BelarusMedica-2019».
Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, эфектыўнасці і інавацыйнасці нацыянальнай сістэмы аховы здароўя, развіццё айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці і вытворчасці медыцынскага абсталявання, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы.
На выставе прадстаўлены дасягненні сучаснай медыцыны, фармацыі. Не прапусціце магчымасць азнаёміцца з апошнімі дасягненнямі! Закрыццё выставы адбудзецца 15 сакавіка 2019 года.
Відэа – Генадзь Сукач.