Site icon Слушна

Хатні кетчуп з кіслымі яблыкамі. Пакрокавы рэцэпт

Кепчуп

Рэцэпты смачнага кетчупа для хатняга прыгатавання могуць быць розныя. Можна эксперыментаваць са спецыямі і рэзкімі прыправамі, выкарыстоўваць розны воцат і цукар, у якасці базы выбіраць сезонныя памідоры розных гатункаў,  а для багацейшага смаку нават выкарыстоўваць нектарыны ці яблыкі.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой рэцэпт кетчупа.

Рэцэпт кетчупа

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • 4 кг спелых памідораў
  • 0,5 кг кіслых яблыкаў
  • 0,5 кг цыбулі
  • 0,5 кг салодкага перцу
  • 300 гр. цукру
  • 2 ст.л солі
  • 1 ч.л карыцы
  • 50 гр воцату 9%-га
  • 1 сярэдняя галоўка часнака
  • Гваздзіка, духмяны перац, лаўровы ліст, па жаданню можна дадаць востры перац

Спосаб прыгатавання

Гародніну трэба добра памыць, цыбулю пачысціць, з перца выдаліць насенне, яблыкі чысціць не трэба, толькі выдаляем насенне ( у яблычнай скуры вельмі шмат пекціна, які дапаможа загусціць наш кетчуп )

Наразаем гародніну на кавалкі сярэдняй велічыні.

Пакласці ўсё разам у рондаль альбо міску і пакінуць на павольным агні тушыцца прыкладна 1-1,5 гадзін  альбо да мяккасці.

За гэты час вадкасць павінна напалову выпарыцца.

Прабіваем усе інгрэдыенты блэндарам да аднастайнасці.

Праціраем праз сіта.

Дадаем соль, цукар, карыцу, воцат і часнок.

Спецыі лепш пакласці ў спецыяльны мяшочак, калі яго няма, проста зрабіць вузел з марлі.

Уварваць кетчуп трэба на павольным агні без накрыўкі, да загагусцення масы і памяншэння яе ўдвая. На паверхні гатовага кетчупа павінны з’явіцца бурбалкі і кепчуп будзе «плявацца».

Слоікі і накрыўкі мыем з дапамогай моючых сродкаў.

Асцярожна разліваем гарачы кетчуп па слоікам, закатваем, перагортваем слоікі накрыўкай уніз, накрываем коўдрай, пакідаем так да поўнага астывання.

Зімой можна будзе адкрыць слоік з кетчупам і атрымаць асалоду ад паху летніх таматаў і зеляніны.

Паспрабуйце прыгатаваць, будзе вельмі смачна.

📌 Гатуйце самі - гатуйце з намі!

Топ-5 незвычайных летніх нарыхтовак на зіму

Кабачкі з памідорам, маянэзам і сырам. Пакрокавы рэцэпт

Як захаваць кавун да зімы? Лепшыя спосабы нарыхтоўкі

Exit mobile version