Site icon Слушна

Хлопчык калісьці захоча стаць татам. Як знізіць рост мужчынскага бясплоддзя?

«Не куры! Ты ж будучая маці!» – так нярэдка кажуць дзяўчынцы, маючы на ўвазе, што стан яе здароўя адаб'ецца на будучым нашчадкаў. Хлопчыкам жа пра такую ўзаемасувязь звычайна не паведамляюць. І дарэмна! Каля 50% прычынаў бясплоддзя ў сучасным свеце звязаныя з мужчынскім фактарам. Калі раней праблемы шукалі, у асноўным, з боку жаночага здароўя (жанчына магла здаць усе магчымыя аналізы і дайсці да лапараскапіі, пакуль мужчына яшчэ нават не здаў спермаграму), дык сёння падыход кардынальна змяніўся. Усвядомленае бацькоўства пачало ўключаць у сябе не толькі клопат пра малыша, які ўжо нарадзіўся, але і падрыхтоўку да працэсу зачацця. З'явілася і разуменне: лад жыцця бацькі і стан яго арганізма таксама ўплываюць на здароўе нашчадкаў, у тым ліку на здольнасць у прынцыпе яго зачаць.

Мужчынскае бясплоддзе. Прычыны.

Бацькоўскі інстынкт існуе?

Некаторыя лічаць, што клапаціцца пра будучае бацькоўства, тым больш хлопчыку, неяк некамільфо. Нібыта і бацькоўскага інстынкту як такога ў хлопцаў няма, а з'яўляецца ён (і то не адразу) толькі тады, калі мужчына ўжо зрабіўся бацькам. Сучасныя псіхолагі не згодныя. Усё часцей гучыць меркаванне пра тое, што да пэўнага ўзросту ў многіх мужчын ёсць патрэба стаць бацькам. І яна для іх важная. Калі дзяўчынку да мацярынства рыхтуюць ледзь не з пялёнак, дык для юнака шматлікія моманты робяцца адкрыццём. Так, у распаўсюджванні мужчынскага бясплоддзя ёсць некіруемыя фактары (напрыклад, экалагічнае становішча), на якія паўплываць немагчыма. Але існуюць і такія, на якія можна ўплываць з самых юных гадоў, тым самым павялічыўшы свае шанцы зрабіцца бацькам.

Што ўплывае на здольнасць мужчыны да зачацця? Як мужчыну падрыхтавацца да зачацця дзіцяці? Што стане прафілактыкай мужчынскага бясплоддзя? Пра гэта журналісту інфармацыйнага партала Здаровыя людзі распавёў Раман Еўсцігнееў, уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка).

Што ўплывае на мужчынскую рэпрадуктыўную функцыю?

Фактар 1. Інфекцыйны

 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Рызыкоўныя палавыя паводзіны (частыя бязладныя і, галоўнае, неабароненыя палавыя сувязі) – асноўны момант, які неабходна выключыць са свайго жыцця. Пры наяўнасці некалькіх палавых партнёраў, іх частай змене заўсёды неабходна выкарыстоўваць прэзерватыў для засцярогі (пры любых формах палавых кантактаў).

Фактар 2. Метабалічны (эндагенны, унутраны)

 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Гэты фактар уключае ў сябе мужчынскае здароўе ў цэлым. Залішняя вага, цукровы дыябет, хранічныя захворванні ўнутраных органаў адмоўна ўплываюць на якасць спермы і, такім чынам, на здольнасць да апладнення.

Фактар 3. Экзагенны (вонкавы)

 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Гэта лад жыцця мужчыны, яго звычкі. Недахоп фізічнай актыўнасці, сядзячая праца прыводзяць да застою вянознай крыві ў органах малога таза і да зніжэння выпрацоўкі тэстастэрону – «галоўнага» мужчынскага гармону. Гэта адмоўна адбіваецца на якасці сперматазоідаў. Дрэнна ўплываюць на здольнасць да апладнення ўжыванне алкаголю, наркотыкаў і псіхаактыўных рэчываў, курэнне. Гэтыя яды, трапляючы ў кроваток, пашкоджваюць сперматазоіды, што пазбаўляе іх магчымасці дасягнуць яйцаклеткі. Да вонкавых фактараў бясплоддзя таксама адносяцца: перагрэў вобласці машонкі, агульны перагрэў арганізма (нашэнне занадта тугой і сінтэтычнай ніжняй бялізны, празмернае наведванне парыльні і саўны), хранічны стрэс і ператамленне, уплыў выпраменьвання (рэнтгенаўскае выпраменьванне, радыёхвалевае выпраменьванне), паніжанае непаўнавартаснае харчаванне, дэфіцыт вітамінаў групаў А, Е, С, Д3. Вось колькі ўсяго можа ўмяшацца ў рэпрадуктыўную функцыю мужчыны і разбурыць яго планы на шчаслівае бацькоўства!

Як мужчыну падрыхтавацца да зачацця?

Наш эксперт уролаг Раман Еўсцігнееў прапануе мужчынам захаваць такую памятку.

  • Абследавацца перад зачаццем.
 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Нават калі мужчыну нічога не турбуе, рэкамендую здаць агульныя аналізы крыві і мачы, біяхімічны аналіз крыві, аналізы крыві для дыягностыкі пранцаў, вірусных гепатытаў В і С, ВІЧ, мазок з урэтры на флору, ПЦР-дыягностыку схаваных інфекцый з катэгорыі ІППШ (інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам) – хламідыі, мікаплазмы, урэяплазмы, вірусы простага герпесу 1 і 2 тыпаў, анкагенныя штамы ВПЧ, цытамегалавірус.

  • Збалансавана харчавацца.
 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Каб падтрымліваць свой арганізм у добрым стане, мужчыну лепей абмяжоўваць у сваім харчаванні спажыванне лёгказасваяльных вугляводаў, тлустых гатункаў мяса, жывёльных тлушчаў. Ужываць у ежу вялікую колькасць гародніны і садавіны, пры неабходнасці прымаць полівітамінныя комплексы, антыаксіданты.
  • Кантраляваць вагу.
 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Лепей за ўсё заставацца ў межах рэкамендуемай масы цела па індэксу масы цела (маса цела/рост у метрах, узведзены ў квадрат), які павінен быць у прамежку ад 17 да 25.

  • Пазбавіцца ад шкодных звычак.
 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Трэба выключыць курэнне, мінімізаваць альбо цалкам прыбраць алкаголь, асабліва – не меней чым за 3 месяцы да планаванага зачацця.
  • За 3 месяцы да зачацця абмежаваць наведванне парыльняў, саўнаў.
  • Рухацца.
 
Раман Еўсцігнееў
Уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка)
Важна весці актыўны лад жыцця, рухацца, займацца зарадкай, агульнаўмацавальнымі відамі актыўнасці (фітнэс, кросфіт, кардыятрэніроўкі), аднак не раю празмерна нагружаць сябе фізічнымі практыкаваннямі, прымаць стымулятары і анаболікі.

  • Выконваць рэжым працы і адпачынку, мінімізаваць перагрузкі і псіхалагічныя стрэсавыя фактары, пазітыўна думаць.
  • Своечасова праходзіць дыспансерызацыю, выяўляць і лячыць захворванні.

Паняцце адказнага бацькоўства сёння пашыраецца і ўключае ў сябе не толькі клопат пра ўжо народжаных дзяцей, але і пра сваё здароўе да іх з'яўлення. Прычым тычыцца гэта не толькі жанчын, але і мужчын. Бо амаль у палове выпадкаў праблемаў з зачаццем дзіцяці прычына крыецца ў мужчынскім фактары. На некаторыя моманты паўплываць немагчыма. Аднак многія мужчынам цалкам пад сілу змяніць. Хлопчыкі, як і дзяўчынкі, таксама будуць бацькамі, і для гэтага трэба разуменне і свая падрыхтоўка. Здаецца, сучасны свет да гэтага ўжо прыйшоў.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Exit mobile version