Site icon Слушна

Я беларус_ка і я буду ўдзельнічаць у Міжнароднай супрацьракавай кампаніі

Новая міжнародная кампанія «Я і я буду» стартуе 4 лютага ў Сусветны дзень барацьбы супраць раку. Дэвіз ініцыятывы – «Створым будучыню без раку. Час дзейнічаць зараз».

Не засталася ў баку і Беларусь. Цэнтр падтрымкі онкапацыентаў запрашае далучыцца ўсіх жадаючых і неабыякавых людзей і ўзяць удзел у Эстафеце «У імя жыцця». Гэтая акцыя – толькі пачатак чарады іншых ініцыятываў, якія супольнасць плануе арганізаваць падчас правядзення трохгадовай міжнароднай кампаніі супраць раку.

24 жніўня 2019 года цэнтр падтрымкі онкапацыентаў «У імя жыцця» арганізуе акцыю ў падтрымку тых, хто змагаецца з онказахворваннямі, а таксама ў памяць пра тых, каго ўжо няма. У гэты дзень пройдуць сустрэчы з урачамі, на якіх можна будзе задаць усе пытанні, якія цікавяць, што тычацца праблем пацыентаў з анкалогіяй. Акрамя гэтага, будуць арганізаваныя заняткі па арт-тэрапіі, майстар-класы па рукадзеллі і кулінарыі, танцавальны флэшмоб, кірмаш-продаж вырабаў людзей з анкалагічнымі захворваннямі, прэзентацыі творчых ініцыятыў і праектаў у сферы анкалогіі. Закончыцца эстафета канцэртам-прыпавесцю, які пройдзе ў памяць пра тых, чыё жыццё заўчасна скончылася з-за хваробы.

Як стаць удзельнікам эстафеты

Трэба запоўніць невялікую анкету. Зрабіць гэта можа кожны: хто сам перажыў анкалагічнае захворванне ці яго блізкі чалавек, урач ці медсястра, спецыяліст з любой іншай сферы, грамадскі дзеяч, педагог або студэнт, журналіст ці артыст.

Што трэба рабіць

Стварыць постэр са сваім фотаздымкам і актыўнасцю, а таксама падзяліцца ім з сябрамі на старонках у сацыяльных сетках (хэштэг #IamandIwill # яиябуду).

Чаму гэта неабходна?

Штогод 9,6 мільёна чалавек памірае ад злаякасных новаўтварэнняў, але як мінімум траціну выпадкаў можна прадухіліць. «Кім бы вы ні былі, у вашых сілах паменшыць уздзеянне онкапаталогіі на сябе, на людзей, якіх вы любіце, і ў цэлым на навакольны свет. Прыйшоў час узяць адказнасць на сябе», – упэўнены арганізатары ініцыятывы.

Exit mobile version