Site icon Слушна

Яго называлі мастаком радасці, аднак за спіной была чарада трагедый. Выстаўку Барыса Кустодзіева адкрылі ў НММ

Кустодзіеў

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі вядзе актыўную дзейнасць у папулярызацыі розных кірункаў мастацтва розных краін. Зусім нядаўна музей прадставіў калекцыю кітайскай творчасці, а на мінулым тыдні ў новым будынку нацыянальнай скарбніцы (па вуліцы Карла Маркса) пачала работу выстаўка «Барыс Кустодзіеў», прымеркаваная да 145-годдзя з дня нараджэння выдатнага рускага мастака, аднаго з арыгінальных майстроў рускага мастацтва канца XIX – першай чвэрці XX стагоддзя.

Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў прымудраўся чэрпаць з болю натхненне і ствараць жыццярадасныя і светлыя работы. Барыс Кустодзіеў з'явіўся на свет у 1878 годзе. Ён быў трэцім дзіцем у сям'і Міхаіла Лукіча Кустодзіева і яго жонкі Кацярыны Прохараўны. Бацька Барыса быў выкладчыкам Духоўнай семінарыі. Хлопчыку яшчэ не споўнілася і двух гадоў, як ён памёр.

Кустодзіеў

Кацярына Прохараўна засталася адна з чатырма дзецьмі. Каб было чым пракарміць дзяцей, яна вышывала на замову, а па святах яе клікалі ў хату купцы, каб яна іграла на раялі для гасцей. Становішча ў сям'і было складаным, маці эканоміла на ўсім, але пры гэтым не губляла спакою і разважлівасці. Сваім дзецям яна дарыла цяпло і ласку, займалася імі, і прывівала любоў да мастацтва.

Дзякуючы маці да дзевяці гадоў Барыс дакладна ўсвядоміў сваё месца ў свеце. Ён зразумеў, што жадае быць мастаком.

Дзядзька хлопчыка, бачачы яго захапленне маляваннем, дапамог пляменніку аплачваць урокі малявання ў выпускніка Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Уласава.

У 1896-м, пасля заканчэння семінарыі, Барыс з'ехаў у Маскву, ён хацеў прадоўжыць навучанне ў мастацкай школе, але атрымаў адмову з-за ўзросту. Васемнаццацігадовы хлопец не мог вучыцца за адной партай з дзецьмі. Тады Барыс распачаў яшчэ адну спробу, але на гэты раз у Пецярбургу, у Вышэйшай мастацкай вучэльні пры Акадэміі майстэрстэрстваў Ён вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў на сваім палатне надпіс мелам — «прыняты».

У гады вучобы ў вучылішчы мастак вельмі многа працаваў, пісаў партрэты, жывую натуру. Ён вучыўся ў Іллі Рэпіна, творчасць якога любіў з дзіцячых гадоў. А сам жывапісец не мог нарадавацца поспехам свайго вучня. Рэпін казаў, што ўскладае на Барыса вялікія надзеі: ён вельмі адораны мастак, сур'ёзны, удумлівы, які вывучае прыроду  ўважліва.

У 1904-м Кустодзіеў заснаваў Новае таварыства мастакоў. Праз год яго сур'ёзна захапіла графіка, ён уладкоўваўся на працу ў выданні «Пякельная пошта», «Жупел», «Іскры» у якасці карыкатурыста. Зрабіў ілюстрацыі да гогалеўскай «Шынэлі», якую надрукавалі ў 1905-м. Адначасова з гэтым мастак знайшоў сабе яшчэ адну працу — памочніка дэкаратара Марыінскага тэатра Галавіна.

Упершыню праблемы з рукамі з'явіліся ў Барыса Міхайлавіча ў 1911 годзе. Боль была вельмі вострай, непакоіла яго дастаткова доўга, але лекары толькі разводзілі рукамі. Калі трываць боль стала невыносна, Кустодзіеў з'ехаў на лячэнне да доктара Ралье (Швейцарыя). Крыху пазней нямецкі прафесар Герман Аппенгейм зрабіў мастаку аперацыю, і ён вярнуўся дадому.

Боль у руцэ вярнулася ў 1916 годзе. Аднак шлях у Нямеччыну да ўжо знаёмага прафесара апынуўся зачынены, ва ўсю бушавала Першая сусветная вайна. Прыйшлося вырашацца на аперацыю ў Пецярбургу, вельмі цяжкую і адказную. Дактары доўга не маглі прыйсці да высновы, што захаваць — рукі ці ногі, бо яны гарантавалі рухомасць толькі адным канечнасцям. Гэтае пытанне доктар задаў жонцы, і яна, зжаўшы сэрца, сказала, што ён мастак і без рук яму ніяк нельга.

Дактары забаранялі мастаку дакранацца да працы, але ён іх не паслухаў. Знаходзячыся ў інваліднай калясцы,  пераносіў на палатно ідэі, якія наведалі яго светлую галаву, за месяцы вымушанай бяздзейнасці. У 1916-м ён прадставіў палатно «Масленіца», якое атрымала высокую адзнаку Рэпіна. Гэтая карціна выстаўлялася падчас выстаўкі «Свет мастацтва». Гэты перыяд стаў самым плённым у яго творчай біяграфіі. Мастак пісаў вельмі шмат, як ніколі раней. У 1915 годзе ён скончыў работу над партрэтам Аляксандра Анісімава, у 1922-м — з'явіўся не менш знакаміты партрэт вядомага спевака Фёдара Шаляпіна.

Акрамя гэтага, Барыс афармляў кнігі, календары, плакаты. Прыдумляў ілюстрацыі да «Казкак Пушкіна» і зборніка «Ленін і юныя ленінцы», мастацка афармляў рэвалюцыйныя святы і маніфестацыі. З 1918-га па 1920-ы гады Барыс ствараў дэкарацыі да оперы «Царская нявеста», якую ставілі ў Вялікім оперным тэатры Народнага дома. Яго пэндзлю належаць і дэкарацыі оперы «Снягурачка», якая прайшла з вялікім поспехам у Вялікім тэатры, і «Варожай сілы», пастаўленай у Марыінцы. У 1925-м была прадстаўлена пастаноўкп Яўгена Замяціна «Блыха». Аўтарам дэкарацый да яе стаў зноў жа Кустодзіеў.

У 1926 годзе Барыс Міхайлавіч скончыў сваю чарговую карціну — «Руская Венера». Дактары не дазвалялі мастаку працаваць падоўгу, рэкамендавалі абмежавацца некалькімі гадзінамі за дзень. Таму «Венера» стваралася амаль цэлы год.

Барыс Міхайлавіч любіў працаваць у жанры партрэтнай карціны, калі ўнутраная сутнасць чалавека, яго характар раскрываецца праз абстаноўку пакоя або пейзаж. Часам Кустодзіеў пісаў і невялікія жанравыя сцэнкі, сэнс якіх — у лепшым раскрыцці характару галоўнага персанажа. А яшчэ яго карціны прыгожыя і дэкаратыўныя, яркія, маляўнічыя, жыццярадасныя.

Гледзячы на гэтыя жыццярадасныя карціны, складана паверыць, што ў жыцці Кустодзіева трагедый было нямала — у яго памёр маленькі сын, а сам Кустодзіеў доўга і цяжка хварэў. Ды і крытыкі яго карціны часам неміласэрна лаялі.

Насуперак усяму Кустодзіеў пісаў так заўсёды — весела і ярка, купчыхі на яго карцінах уражваюць пышнасцю формаў і яркасцю чырвані на шчоках. Масленічныя катанні на конях, гандаль на Вербную нядзелю — нібы Кустодзіеў на сваіх карцінах спрабаваў пакрыць радасць, якой яму так не хапала ў звычайным жыцці.

Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў увайшоў у гісторыю рускага мастацтва, перш за ўсё, як цудоўны мастак правінцыйна-купецкай Расіі, выдатны майстар партрэта, тонкі графік, таленавіты скульптар і тэатральны мастак.

Экспазіцыю сёлетняй выстаўкі складае калекцыя твораў мастака са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, кнігі, ілюстраваныя майстрам, з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фатаграфіі з сямейнага альбома Кустодзіевых, які знаходзіцца ў зборы Астраханскай карціннай галерэі імя П. М. Дагадзіна. У пачатку XX стагоддзя Б. М. Кустодзіеў сур'ёзна захапляўся фатаграфіяй і пакінуў шэраг здымкаў, якія адносяцца да 1902–1906 гадоў і захоўваюць сям'ю і блізкіх мастака, іх жыццё ў маёнтку Паўлаўскае, будаўніцтва дома-майстэрні «Церамы».

Выстаўка раскрывае ўніверсалізм таленту Б. М. Кустодзіева і знаёміць гледача з непаўторнай мастацкай індывідуальнасцю выдатнага майстра, чыя шматгранная і яркая творчасць, прасякнутая радасцю быцця, аптымізмам і гуманізмам, унікальная і цікавая з'ява не толькі ў рускім, але і сусветным мастацтве.

https://bel.24health.by/kultura-syabroustva-u-nxm-adkrylas-belaruska-kitajskaya-vystauka/

Exit mobile version