Інфармацыя прадастаўлена ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў». Пераклад ажыццёўлены з дапамогай ПРААН Рэспублікі Беларусь, Шведскага культурнага цэнтра, арганізацыі «Беларусы Швецыі», Анастасіі Майскай і Андрэя Пыко.
Дыханне пры рэспіраторнай інфекцыі
Гэтыя дыхальныя практыкаванні можна рабіць дома, калі ў вас праблемы з дыхальнымі шляхамі нявострага характару. Калі ж вам робіцца цяжка дыхаць, падчас размовы вы не можаце гаварыць без задышкі, дык варта звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
- Глыбокае дыханне
Каб дыханне зрабілася спакойным і лёгкія напаўняліся паветрам, неабходна сесці і апусціць плечы. Зрабіце вельмі глыбокі ўдых, затрымайце дыханне на 2 секунды, зрабіце спакойны выдых.
Зрабіце 5 такіх глыбокіх удыхаў.
Паўтарайце 2-3 падыходы, не меней за 3 разы ў дзень. Відэа Глыбокае дыханне.
- Аблягчэнне выхаду макроты
У гэтым дапамогуць дыхальная гімнастыка з самкнутымі вуснамі і практыкаванні з шумным выдыхам («выдых-хук»).
Дыханне з самкнутымі вуснамі: зрабіце максімальна глыбокі ўдых, затым павольна выдыхайце праз напалову самкнутыя вусны. Відэа Дыханне з самкнутымі вуснамі.
Тэхніка шумнага выдыху (выдых «хук»): зрабіце глыбокі ўдых, затым выдзімайце паветра, быццам дыхаеце на люстэрка. Відэа Хук-тэхніка.
Гэтыя тэхнікі трэніруюць дыхальную мускулатуру.
Практыкаванне: зрабіце 5 дыхальных практыкаванняў з самкнутымі вуснамі запар, затым скарыстайцеся тэхнікай шумнага выдыху – гэта выкліча аддзяленне макроты.
Паўтарайце ў 2-3 падыходы, не меней за 3 разы ў дзень.
Рухальная трэніроўка
Неабходна выконваць просты комплекс рухальных практыкаванняў для падтрымання рухомасці дыхальнай мускулатуры і ўсяго арганізма. Таксама гэта дапаможа вызваліцца ад макроты. Відэа Комплекс рухальных практыкаванняў.
Змена становішча цела
- Пазбягайце становішча лежачы на спіне.
- Часта змяняйце становішча цела.
- Лепей ляжыце на жываце ці займайце тое становішча, якое паляпшае вашую дыхальную здольнасць.
- Пазбягайце становішча напаўлежачы з прыпаднятай верхняй часткай цела, бо гэта можа лёгка выклікаць ціск на сядзячую паверхню і павялічыць рызыку ўзнікнення пролежняў. Лепей сядзіце на стуле, а адпачывайце ў гарызантальным становішчы.
- Пастарайцеся працягваць займацца сваімі штодзённымі справамі ў звычайным аб’ёме, але сачыце за самаадчуваннем.
- Калі вас адольваюць неспакой і стрэс (што цалкам нармальна), кладзіцеся і паслухайце прыемную музыку ці тое, што дапамагае вам расслабіцца. Гэта таксама станоўча ўплывае на працу дыхальнай мускулатуры.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!