Site icon Слушна

Як COVID-19 паўплываў на вашае жыццё і ці правільна з ім змагаюцца? РНПЦ псіхічнага здароўя просіць паўдзельнічаць у апытанні

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя праводзіць даследаванне аб стане здароўя насельніцтва і яго адносінаў да сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

Каранавірус. Адносіны людзей.

Адказы будуць выкарыстаныя ў навуковых мэтах для распрацоўкі мераў у адказ на ўспышку новай інфекцыі.

Апытанне ананімнае і добраахвотнае. Запаўненне анкеты зойме прыкладна 15-20 хвілін. Узяць удзел можна, перайшоўшы па спасылцы.

Вашае меркаванне важнае і акажа ўплыў на далейшае развіццё мераў па абароне ад віруса, падкрэсліваюць спецыялісты РНПЦ.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Exit mobile version