Site icon Слушна

Як фестываль «Арт-Мінск» уплывае на прафесійны лёс знакамітых і пачынаючых мастакоў Беларусі?

З 3 мая ў Палацы мастацтваў праходзіць адзін з галоўных у краіне фестываляў мастацтва. Мноства беларускіх аўтараў прадставілі свае лепшыя работы, а вы можаце не толькі ўбачыць іх, але і даведацца шмат новага пра мастацкі свет Беларусі.

Калісьці «Арт-Мінск» меў статут міжнароднага фестываля. Сёлета гэтая прыстаўка з назвы выстаўкі знікла. Мабыць, упершыню за апошнія гады выставачны праект абыходзіцца без прыкметных скандалаў. І нельга сказаць, што ад гэтага «Арт-Мінск» прайграе.

Задачы і адметнасці фестывалю

На фестывалі прадстаўлена больш за 450 твораў мастакоў Беларусі. У праекце узялі ўдзел 200 аўтараў. Больш за 90% твораў таксама даступны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by,  дзе па QR-коду на этыкетцы можна прачытаць інфармацыю пра кожную работу і яе аўтара, а таксама паглядзець на ўвесь каталог твораў, каб выбраць і прагаласаваць за самы цікавы  твор на выстаўцы.

Глядзець «Арт-Мінск» варта не дзеля галачкі. Сёлета арганізатары сапраўды зрабілі ўсё, каб паказаць характэрны зрэз сучаснага мастацтва і тэндэнцыі сённяшняй беларускай арт-сцэны.

На пошук жыццёвых і мастацкіх арыенціраў была кінутая вялікая каманда на чале з куратарам Аляксандрам Зінкевічам.

Кожная работа мае суправаджальную таблічку. Аўтар, назва твора, год стварэння, тэхніка. На некалькіх мовах. Часам уражвае, як дакладна перададзена тое, што пазначана ў назве работы. А часам немагчыма зразумець, што ж такога хацеў сказаць аўтар нам.

— Якая праблема для нас асабліва актуальная сёння? Прыцягненне моладзі да ўдзелу ў выстаўках, — падкрэсліла Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч. — Бо звычайна бывае: моладзь заканчвае ВНУ і разумее, што далей трэба зарабляць грошы. І гэты працэс зараблення сродкаў вельмі часта адводзіць мастакоў ад выставачнага працэсу. Таму што тут трэба шмат чаго ўкласці: грошы, час, намаганні… Купі матэрыялы, зрабі якасную работу, аформі яе, прывязі… Але тыя маладыя мастакі, якія праз гэта прайшлі, насамрэч пасля ўдзелу ў «Арт-Мінску» ці іншых нашых праектах толькі выйгралі: аб іх загаварылі, напісалі СМІ. Такім чынам, паступова выставачны працэс пачынае іх зацягваць. Ёсць маладыя людзі, якія выстаўляюцца з намі ўжо не першы раз. Удзельнічаюць у адным праекце, іншым, і тым самым набіраюць неабходную колькасць рэспубліканскіх выставак для ўступлення ў Саюз мастакоў.

Другая пазіцыя Саюза мастакоў па «Арт-Мінску» — дапамагчы лакальнаму мастацтву інтэгравацца ў рэспубліканскае. Тэндэнцыя паказваць сталічнай публіцы работы мастакоў з рэгіёнаў аб'яўлена вельмі дакладна: на гэта сапраўды ёсць запыт.

— Зноў жа пасля фестывалю многія нашы мастакі разумеюць: яны цікавыя ў сталіцы, іх мастацтва запатрабавана. Адметнасць мастацкага поля Беларусі якраз у засяроджанасці. Калі мастакі з іншых гарадоў прадстаўляюць сваю творчасць у Мінску, яны напаўняюцца ўпэўненасцю, энергіяй. Такога моцнага водгуку, як у Мінску, яны не атрымліваюць больш нідзе.

На што звярнуць увагу?

Абсалютна музейнай якасці работы прадставіла на выстаўцы Зоя Літвінава. Мастачцы ўжо 85 гадоў, яе карціны — у лепшых зборах не толькі Беларусі, але і Расіі, Італіі, ЗША, а таксама дзесятка краін.

Аўтару ужо не трэба штосьці даказваць публіцы, яна несуменна прыклад моцнага характару і неверагоднага таленту.  На гэты раз на выстаўцы Зоя Літввінава прадставіла работы 2008–2014 гадоў. Хоць на арт-рынку можна сустрэць і пазнейшыя карціны Літвінавай.

Уражвае дыптых Усевалада Швайбы «Брама Хатыні». Наўрадці карціну такой сілы можна было бы вывесіць у гасцінай, але яе тэматычная каштоўнасць проста ўражвае. Мастак з дапамогай асабістых аналітычных здольнасцяў, стварыў сапраўдны шэдэўр. Гэта работа пра боль, суперажыванне і гісторыю.

Значна часцей на выстаўцы акрамя счытвання QR-кода наведвальнікі здымалі сэлфі. Фота на фоне карціны — абавязковы складнік мастацкага шпацыру. Без яго з «Арт-Мінска» сыходзіць рэдкі госць.

Самая запатрабаваная ў гэтым сэнсе работа  — «Вароты горада» Маргарыты Маніс. Тут і сімвал Мінска, і прыгожы жывапіс і цікавая каларыстыка. Маргарыта Маніс заўсёды асацыявалася з жывым умом і ўменнем захапіць аўдуторыю бязмежнай фаназіяй. У дадзеным выпадку яна выкарыстоўвала ідэю цікавай падачы знаёмага многім аб’екта архітэктуры.

Пастаянныя наведвальнікі «Арт-Мінска» адразу ж адпраўляліся на пошукі творчасці Алесі Скарабагатай. Мышаня на яе нацюрморце – ужо класіка. Але, калі хочаце ката ці саву, таксама калі знойдзеце.

Цэны на новыя работы Скарабагатай не аб'яўлены, але пры жаданні іх купіць зыходзіце недзе з Br20-25 тыс. Да Алесі як па тэматыцы, так і па жывапіснай манеры ўсё бліжэй становіцца Алесь Багданаў. Фотарэалізм — мастацтва, якое патрабуе шмат часу і майстэрства.

Але тут пакупнікамі могуць стаць не толькі калекцыянеры, але і, напрыклад, модныя рэстаратары.

Сярод наведвальнікаў «Арт-Мінска» традыцыйна шмат моднай моладзі, якой падабаецца арыгінальная творчасць. Skolyshev ужо дэманстраваў сваіх чырвоных дзяўчат у Мінску ў 2020 годзе. Потым праехаў з імі па Кітаю і Францыі, і вось яны зноў на радзіме. За гэты час цэннік на работы падрос — карціны, выстаўленыя на «Арт-Мінску», можна купіць за 1500 беларускіх рублёў.

 

Не змяняе сваёй жывапіснай манеры і Фёдар Бажын: каляровыя лініі і ракурс зверху — гэта яго асабістая мастацкая фішка.

Вельмі цікавы і Іван Сямілетаў, за плячыма якога ўдзел у дзясятках выставачных праектаў. Яго работы ёсць сёння і ў Нацыянальным мастацкім, але «Арт-Мінск» дазваляе разгледзець мастака цікавым у колеравых рашэннях і жывапіснай манеры.

Аматары графікі вельмі цікавяцца работамі Фёдара Шурмелева. Яго трыпціх абыдзецца ў 3635 беларускіх рублёў. Калі хоацца трохі выйсці за межы сінтэзу — палатно/алей/акрыл — ёсць варыянты і з жалеза.

Уладзімір Гормаш выставіў дзве вельмі глыбокія работы. Такксама заклікаем прыгледзецца да маладой мастачкі з Мазыра — Анастасіі Чадзій. Ёй усяго 26, але яна некалькі гадоў запар штораз выдае на «Арт-Мінску» цікавыя творы ў разнастайных тэхніках. Яе цёплыя творы, звязаныя з тэматыкай традыцый сям’і, натхняюць і напаўняюць душу цеплынёй.

«Арт-Мінск» праводзіцца штогод з 2018 года і з'яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі, мэта якога — упрыгожыць культурнае жыццё горада і прадставіць актуальныя кірункі мастацкай арт-сцэны. Сёлета на фестываль паступіла больш за тысячу заявак ад аўтараў з Мінска, Гомеля, Брэста, Віцебска, Наваполацка і іншых гарадоў нашай краіны. Сёлета самі наведвальнікі і аўтары адзначалі вельмі важную тэндэнцыю фестываля: арганізатары не аддавалі ўвагу прозвішчам мастакоў, а углядаліся менавіта ў сэнсы іх мастацкіх работ.

«Арт-Мінск-2023». Чым уражвае галоўная выстаўка беларускіх мастакоў сёлета?

Exit mobile version