Site icon Слушна

Як лячыцца дома пацыентам з COVID-19. Памятка

Міністэрства аховы здароўя выдала дадатковую памятку для пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ад каранавіруснай інфекцыі дома. Рашэнне аб хатнім рэжыме або шпіталізацыі прымае ўрач. Прыводзім асноўныя парады медыкаў.

Каранавірус дома. Памятка.

Што неабходна вымяраць самому кожныя тры гадзіны ·       Тэмпературу

·       Частату дыхання

·       Пульс

·        Артэрыяльны ціск пры наяўнасці хваробаў сістэмы кровазвароту.

Якія паказчыкі лічацца нармальнымі для лячэння дома ·       Тэмпература: у межах 35-38,5.

·       Частата ўдыху і выдыху: меней за 22 цыклы за хвіліну.

·       Пульс: у межах 40-90 у хвіліну *.

·       Артэрыяльны ціск: ад 120/80 да 140/90. Пры гэтым НЕ павінна быць рэзкіх перападаў АД, зніжэння сісталічнага ніжэй  за100 і пад’ём вышэй за 180-200, бледнасці скурнага покрыва, пасінення вуснаў, насагубнага трохвугольніка, крылаў носа.

·       Адсутнасць затарможанасці свядомасці, галавакружэнняў, нарастаючага галаўнога болю.

Як лячыцца ·       Дакладна выконваць рэкамендацыі ўрача.

·       Цёплае пітво – шмат і часта.

·       Парацэтамол для зніжэння высокай тэмпературы.

·       Пасцельны рэжым у першыя дні.

·       Часцей ляжаць на жываце, паклаўшы валікі пад грудную клетку і таз, каб жывот не ціснуў на дыяфрагму.

·       На пачатку выздараўлення пачынаць дыхальную гімнастыку: надзіманне паветраных шарыкаў; затрымка дыхання на ўдыху (пачынаючы ад 10-15 секунд да 1 хвіліны);

·       затрымка дыхання на выдыху (ад 5-10 секунд да 40 секунд);

·       хуткія ўдыхі-выдыхі на працягу некалькіх секунд.

·       Есці мяса, рыбу, бабовыя, хлеб грубага памолу, гародніну, садавіну і ягады з вітамінам С: апельсіны, лімоны, журавіны.

·       Паўнавартасны сон.

·        Пазітыўны настрой.

Што рабіць у кватэры ·       Часцей праветрываць пакоі.

·       Рабіць вільготную ўборку з дэзінфекцыяй усіх паверхняў.

·       Дэзінфікаваць ванны пакой і прыбіральню бытавым мыйна-дэзінфекцыйным сродкам.

·       Часцей мыць посуд хворага.

·        Часцей мыць яго пасцельную бялізну і змяняць навалачкі (ў пральнай машыне 60-90°C са звычайным пральным парашком), невялікія рэчы можна мыць уручную звычайным мылам.

Як сябе паводзіць таму, хто даглядае ·       Мінімізаваць кантакт.

·       Насіць медыцынскую маску, калі знаходзіцеся ў адным пакоі з хворым.

·       Не набліжацца да яго бліжэй чым на адзін метр.

·       Мыць рукі пасля любых кантактаў з захварэлым, выціраць іх аднаразовымі папяровымі ручнікамі.

·       Выкарыстоўваць аднаразовыя медыцынскія пальчаткі для догляду хворага і прыбірання памяшкання.

·       Да і пасля зняцця медыцынскіх пальчатак мыць рукі.

·       Выкарыстаныя пальчаткі і маскі складваць у асобны кантэйнер (пакет) у тым жа памяшканні, дзе знаходзіцца хворы, завязваць яго і потым выносіць з пакоя ў кантэйнер для смецця.

·       Кантраляваць, каб дома былі ўсе базавыя прэпараты для лячэння асноўных хваробаў таго, хто захварэў. Удакладніць іх дазіроўку з улікам стану ва ўрача.

·        Тэлефанаваць урачу або ў хуткую, калі ў хворага пачалася ліхаманка, кашаль, боль у горле, з’явілася абцяжаранае дыханне.

* норма ў звычайным нехваравітым стане: ва ўзросце 15-50 гадоў – 60-85 уд/хв, ва ўзросце ад 50 і старэйшым – 70-90 уд/хв.

Больш рэкамендацый па хатнім лячэнні – тут.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Exit mobile version