27.04.2023
27.04.2023

Як не здрадзіць сваёй душы? «Беспасажніцу» А. Астроўскага прэзентавалі ў Мінску

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сёлета дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага багатая на прэм’еры. Практычна месяц таму гледачам прадставілі новы спектакль «Ідыёт», а ў красавіку паказалі прэм’ерную пастноўку «Opus 40. Беспасажніца» па п’есе Аляксандра Астроўскага.

Перад пачаткам спектакля на сцэну выйшаў мастацкі кіраўнік таэтра, рэжысёр спектакля Сяргей Кавальчык, які адзначыў, што на 200-годдзе Аляксандра Мікалаевіча Астроўскага не мог абысці бокам такую дату, таму прэм’ера сімвалічная.

Беспасажніца 2

П'еса «Беспасажніца» была напісана ў 1878 годзе і стала саракавым па ліку арыгінальным творам пісьменніка. На чарнавым варыянце рукапісу аўтар пазначыў: «Opus 40».

У горадзе на Волзе жывуць дачка і маці — Ларыса і Харыта Ігнатаўна Агудалавы. Іх дом заўсёды поўны гасцей. Усім падабаецца весяліцца і праводзіць час у кампаніі прыгожай Ларысы, але вось жаніцца на ёй ніхто не спяшаецца. Дзяўчына прыгожая, таленавітая, добра выхаваная і адукаваная, але бедная. Яна ўлюбляецца ў куцілу, дзёрзкага двараніна, які прывык да раскошы і жыве толькі для сябе, — Сяргея Паратава. Яму таксама падабаецца Ларыса, здавалася б, далікатныя пачуцці, але разлік вышэй за ўсё. Закружыўшы ёй галаву, малады чалавек з'яжджае амаль на год і не піша лістоў.

Ларыса ад роспачы і безвыходнасці вырашае выйсці замуж за Карандышава — небагатага чыноўніка, які некалькі гадоў круціўся вакол яе. Ён шчаслівы і ганарлівы, што нарэшце яго заўважылі. Але вось вяртаецца Паратаў і разбурае ўсе планы…. Тым часам сябры сям'і Агудалавых — багатыя купцы Мокій Парменыч Кнураў і Васіль Даніліч Важаватаў вядуць размовы пра тое, каму ж з іх дастанецца такі «дыямент», як Ларыса.

Яна для іх усяго толькі рэч, якую можна набыць. Зрэшты, для Паратава яна таксама цацка, а для Карандышава — уваходны білет у вышэйшы свет.

Беспасажніца

Дзеянне адначасова і кранаючае, і напружанае. Унутраная барацьба Ларысы Дзмітрыеўны паміж каханнем і розумам — дазваляе гледачу адчуць увесь унутраны боль дзяўчыны і яе недахоп сілы ў тым, каб зрабіць выбар, які не прымусіць яе пакутаваць.Такая далікатная і пяшчотная, яна давярае голасу сэрца, якое зноў здраджвае ёй.

Палатно сюжэту звязваюць музычныя творы. Акцёры, якія граюць цыган, выконваюць на сцэне старадаўнія рамансы, якія задаюць апавяданню меланхалічнасць, прыемны сум, які характарызуе перыяд росквіту капіталізму і завядання дваранскага бляску. Менавіта на фоне гэтых гістарычных перамен і адбываецца завязка сюжэту.

Беспасажніца 3

Хор у спектаклі таксама паўнавартасная дзеючая асоба, амаль да самага фіналу цалкам жыццярадасная. Яшчэ запамінаецца нечаканая сцэна з бялізнай на волжскім беразе — жанчыны адчайна б'юць мокрай тканінай па памосце, ляцяць пырскі ва ўсе бакі, і ў гэтым працэсе столькі болю і безвыходнасці, што немагчыма перадаць словамі. Нават Волга ў пастаноўцы становіцца асобным персанажам.

Сяргей Кавальчык ніяк не выходзіў за межы п’есы. Перадаў сюжэт дакладна, а галоўнае эмацыянальна, каб у гледача не было магчымасці нават падумаць, што ён не адчуў моц энергіі акцёраў.

Сцэнаграфію пастаноўкі прыдумала мастак Ала Сарокіна. Мастакі Марыя Герасімовіч і Аляксандра Карнажыцкая ўручную вырабілі касцюмы і галаўныя ўборы. Аранжыроўку для душэўных народных песень выканаў кампазітар Цімур Каліноўскі. Хармайстар Павел Юхновіч працаваў з артыстамі. Дзякуючы балетмайстру Дзмітрыю Залескаму, публіцы прадстаўлены запальныя танцы.

Спекаткль "Беспасажніца"

Роля беспасажніцы Ларысы дасталася Веры Грыцкевіч. Яна ўжо не раз пакарала публіку іншымі вобразамі, сярод якіх — Джульета, Котка, Нясмяяна. На сцэне можна будзе ўбачыць персанажаў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна, Паўла Еўтушэнкі, Сяргея Пракопіча і іншых.

У рэжысёра атрымаўся не проста спекаткль для душы, ёз зрабіў сапраўдную філасофскую драму, прысвечаную асмысленню гледача пра тое, што такое рэч і ці можа ўвогуле чалавек выкарыстоўваць іншых людей як рэчы.

https://bel.24health.by/ruskaya-klasika-vachyma-belaruskix-akcyorau-spektakl-idyyot-pastavili-u-teatry-imya-m-gorkaga/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама