Штодня краіна з заміраннем сэрца сочыць за зводкай навінаў пра колькасць пацярпелых ад каранавіруса. Адны супакойваюць сябе тым, што нічога асаблівага не адбываецца, і бясстрашна наведваюць масавыя мерапрыемствы. Іншыя ж не на жарт трывожацца. Хтосьці аб'язджае ўвесь горад у пошуках медыцынскіх масак, некаторыя перастаюць вадзіць у дзіцячы садок дзяцей, а іншыя наогул зачыняюцца дома.
Як спраўляцца з трывогай, якая расце, падчас нестандартнай эпідэміялагічнай сітуацыі?
Пра гэта журналісту Слушна распавялі крызісны псіхолаг Ірына Смірнова і псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, аўтар і вядучая псіхалагічных праграмаў па псіхасаматыцы Алена Аўчыннікава.
Як справіцца з трывогай падчас пандэміі
- Знайдзіце адну найбольш дакладную крыніцу інфармацыі
2. Зрабіце скідку на свае асаблівасці (павышаную трывожнасць)
3. Памятайце пра тое, што меддапамога побач
4. Успомніце сітуацыі стрэсу, якія вы змаглі пераадолець
5. Кантактуйце з людзьмі з цвярозым розумам
6. Прытрымлівайцеся залатой сярэдзіны
7. Прыміце меры бяспекі
8. Паклапаціцеся пра свой фізічны стан
9. Пазбягайце бескантрольнага прыёму заспакаяльных сродкаў
10. Навучыцеся пераключацца
Памятайце, што:
- зацыкленасць на нашых думках – гэта адна з рэчаў, якія нараджаюць трывогу;
- думкі не заўсёды бываюць правільнымі або дакладнымі;
- нашы думкі адносна падзей – не тое ж самае, што самі падзеі;
- насамрэч нашы думкі – гэта не тое, хто мы ёсць, а проста фантазія;
- мы не заўсёды выбіраем свае думкі, але мы можам выбіраць, як нам рэагаваць на іх;
- усведамленне і назіранне за нашымі думкамі – ключ да вызвалення ад трывожных хваляванняў і разважанняў.
11. Звярніцеся па дапамогу да псіхолага
Спраўляемся з трывогай у 2 этапы
Гэта карыснае практыкаванне дапаможа не толькі ў выпадку трывогі з нагоды каранавіруса, але і ў любой стрэсавай сітуацыі.
Сцісла апішыце моманты, якія сёння выклікалі ў вас пачуццё трывогі. Што прымусіла вас турбавацца?
Этап 1. Адкажыце пісьмова на пытанні:
- У чым выяўляецца ваша слабасць ці бездапаможнасць?
- Наколькі вы прыгнечаныя гэтай сітуацыяй?
- Як вы спраўляецеся з гэтай сітуацыяй?
- Чаго вы чакаеце ад самога сябе ў гэтай сітуацыі?
Этап 2. Апішыце, як бы вы хацелі рэагаваць на гэтую сітуацыю.
- Якой можа быць моцная і ўпэўненая рэакцыя на дадзеную сітуацыю?
- Які самы эфектыўны спосаб барацьбы з гэтым неспакоем?
- Ці ёсць у вас на прыкмеце хто-небудзь, хто ўмее выдатна спраўляцца з такімі сітуацыямі?
Шпаргалку з адказамі з другога этапа насіце з сабой, каб падглядваць у яе ў выпадку трывожных думак.