Site icon Слушна

Як правільна здаваць аналізы і чысціць зубы? Медыцынскі тэст

Ці працуе фраза: «Супакойся, усё добра», калі чалавек у афекце? Ці ўсе органы, якімі надзяліла нас прырода, неабходныя і недатыкальныя? Ці трэба абмежаваць грудное гадаванне, калі мама хворая на COVID-19?

Прайдзіце тэст, каб даведацца правільныя адказы.

Медыцынскі тэст

Як правільна здаць аналіз мачы?

1. Як правільна здаць аналіз мачы?

А. Трэба здаваць ранішнюю сярэднюю порцыю мачы нашча ў стэрыльны посуд.

Б. Трэба памачыцца ў чысты слоічак перад сном, каб мача адстаялася за ноч.

В. Трэба проста памачыцца раніцай у слоічак замест унітаза.

2. Як правільна карміць малаком нованароджанага, калі ў маці – COVID-19?

А. Наогул не карміць малаком, а выкарыстоўваць сумесі, каб не заразіць малога.

Б. Карміць як звычайна – праз малако гэтая інфекцыя не перадаецца.

В. Карміць у масцы, мыць рукі, апрацоўваць посуд.

Адказ: В.

Рызыка перадачы SARS-CoV-2 праз грудное малако да гэтага часу не даказаная. Урачы рэкамендуюць хворым жанчынам карміць грудзьмі, але пры гэтым выконваць наступнае: выкарыстоўваць маску, старанна мыць рукі перад кожным кармленнем і пасля, апрацоўваць адсмоктвальнік малака і бутэлечкі.

Як каранавірусная інфекцыя ўплывае на цяжарнасць і роды, падрабязна распавяла акушэр-гінеколаг – тут.

3. Як правільна: выдаляць зубы мудрасці альбо пакідаць?

А. Абавязкова выдаляць, гэта рудыменты, яны ўжо не патрэбныя чалавеку для жавання, а прыкус псуюць.

Б. Гэта індывідуальна і лепей пачакаць да 17-18 гадоў, пакуль цалкам не сфарміруецца зубны рад.

В. Не выдаляць – усё, што ў нас ёсць, закладзенае прыродай і мае значэнне.

Адказ: Б.

Гэтае пытанне вырашаецца індывідуальна, з улікам размяшчэння, велічыні, нахілу зародкаў зубоў, іх колькасці і віду прыкусу пацыента. Паколькі з 16 да 18 гадоў мае месца рэшткавы прырост касцяной тканкі да 2 міліметраў у вобласці вугла ніжняй сківіцы, можна адкласці гэтае пытанне да паўналецця – зуб мудрасці можа прарэзацца нармальна і не парушыць прыкус. У цэлым жа, «васьмёркі» ўжо не патрэбныя для жавання, і некаторыя людзі нараджаюцца без іх.

Пра тое, як прыкус уплывае на здароўе зубоў і нават форму твару, падрабязна распавёў артадонт – тут.

4. Як правільна рэагаваць на прыступ афекту ў чалавека з памежным расстройствам асобы (ПРА)?

А. Перачакаць гэты прыступ, а потым абмеркаваць, што гэта было.

Б. Даць яму тое, што ён патрабуе ў гэтым неўраўнаважаным стане, каб чалавек супакоіўся.

В. Падысці, абняць і сказаць: «Супакойся, усё добра».

Адказ: А.

Трэба даць чалавеку магчымасць пагасіць афект і толькі потым пачаць з ім размаўляць пра прычыны гэтай рэакцыі і вашае непрыманне такога роду паводзінаў. Даваць ім тое, што яны патрабуюць у афекце, нельга, інакш людзі будуць так маніпуляваць і далей. А шаблонныя словы тыпу «Вазьмі сябе ў рукі» не працуюць.

Пра асаблівасці, прычыны і тэрапію пацыентаў з ПРА падрабязна распавёў медыцынскі псіхолаг – тут.

5. Як правільна чысціць зубы ў малых?

А. Намачыць марлю вадой і працерці зуб, які прарэзаўся.

Б. Зубной шчоткай з выкарыстаннем пасты з канцэнтраваным фтарыдам, але ў вельмі малой колькасці.

В.  Зубной шчоткай, але ашчаджальнай пастай з малой колькасцю фтарыду.

Адказ: Б.

Чыстку трэба пачынаць з моманту парэзвання першага зуба, але не марляй альбо сіліконавым напальчнікам, а з выкарыстаннем дзіцячай зубной шчоткі і зубной пасты з канцэнтрацыяй фтарыду не менш за 1000 ppm, але памерам з рысавае зярнятка. Пасля чысткі паста павінна заставацца ў поласці рота.

Пра новыя падыходы і рэкамендацыі ў прафілактыцы карыесу і зубнога налёту ў дзяцей і дарослых падрабязна распавяла стаматолаг – тут.

Exit mobile version