Site icon Слушна

Як прыгатаваць бліны з прыпёкам? Пакрокавы рэцэпт

У старажытныя часы  бліны з прыпёкам былі асабліва папулярнымі, таму што яны вельмі смачныя і сытныя. Для прыпёку звычайна выкарыстоўваюць дробна нарэзаныя гатовыя прадукты: яйкі, адварныя ці абсмажаныя грыбы, смажаны лук, тварог, мясны фарш, свежыя яблыкі, увогуле, усё, на што здольная фантазія гаспадыні і што ёсць у вас у дадзены момант пад рукой.

Рэцэпт бліноў з прыпёкам прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэыдыенты

Інгрэдыенты для бліноў

  • Кефір — 1 л.
  • Мука — 500 гр.
  • Яйкі — 2 шт.
  • Цукар — 1 ст. л.
  • Соль — 1 ч. л.
  • Сода — 1 ч.л

Інгрэдыенты для начыння

  • Вяндліна
  • Адварныя яйкі,
  • Сыр
  • Любая зеляніна
  • Салодкі перац

Спосаб прыгатавання

У цёплы кефір дадаць яйкі і соду. Перамяшаць і пакінуць на 5 хвілін . Сода пачне гасіцца  і атрымаецца пена.

Дадаць соль, цукар і паступова муку. Цеста павінна атрымацца кансістэнцыі густой смятаны.

Замешанае цеста пакінуць адпачыць на 15 хвілін.

У гэіы час падрыхтаваць прыпёк . Усе інгрэдыенты парэзаць дробна, сыр надзерці.

Выліць на разагрэтую патэльню цеста тонкім слоем , зверху раскласці начынне.

Калі блін абсмажыцца, трюба перавярнуць яго і абсмажыць палову хвіліны, каб зарумяніўся прыпёк.

Бліны гатовыя. Смачна есці!

Як прыгатаваць верашчаку з блінамі? Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version