Site icon Слушна

Як прыгатаваць цыбрыкі? Пакрокавы рэцэпт

Цыбрыкі

Беларусы гатуюць з бульбы не толькі дранікі. Сёння прапануем пазнаёміцца з такой цікавай беларускай стравай, як цыбрыкі.

Гэта нешта накшталт смажаных клёцак з бульбы. Яны атрымліваюцца настолькі смачнымі і апетытнымі, што з'ядаюцца проста імгненна. Для іх гатавання вам спатрэбіцца толькі бульба, пару дробак солі, пару лыжак мукі і алей, каб іх абсмажыць.

Рэцэпт цыбрыкаў прапануе блогер і гападыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для цыбрыкаў

  • Бульба
  • Соль
  • Мука для паніроўкі
  • Алей для абсмажвання

Для соуса

  • Смятана
  • Часнок
  • Кроп
  • Соль

Спосаб прыгатавання

Бульбу пачысціць і надзерці на дробнай тарцы.

Адціснуць пры дапамозе марлі сок.

Сок не выліваць, даць адстаяцца крухмалу. Злучыць крухмал з бульбай.

Цеста пасаліць і сфарміраваць кулькі велічынёй з грэцкі арэх.

Запаніраваць у муцэ.

Абсмажыць у алеі да румянай скарынкі.

Выкласці на папяровы ручнік.

Для соўса злучыць смятану, кроп, часнок.

Смачна есці!

Грачанікі. Пакрокавы рэцэпт
Exit mobile version