Верашчака — сапраўдная візітная картка Беларусі. Гэта гарачая падліўка на мясным або мяса-грыбным булёне.
Страва абавязана сваім з'яўленнем каралеўскаму шэф-кухару Верашчаку. У часы праўлення караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III (1733-1763) кухар прыдумаў новы спосаб падачы каўбасы. Верашчака прапанаваў нарэзаць мясны прадукт кружочкамі і падаваць яго з вострай аўтарскай падліўкай, а есці лыжкай. Так і з'явілася новая страва, названая ў гонар свайго вынаходніка.
Верашчаку часта падаюць у якасці падліўкі да бліноў, а таксама да іншых гарніраў.
Пакрокавы рэцэпт верашчакі з блінамі прапануе нам блогер, гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты:
Для верашчакі
- Сала свежае, свіная грудзінка, рэбры, каўбаса дамашняя
- Квас, альбо цёмнае піва — 0,5 л.
- Мука — 2-3 лыжкі
- Соль,спецыі
- Цыбуля — 2-3 сярэдняга памеру
Для бліноў
- Кефір — 1 л. ( абавязкова цёплы!)
- Мука — 700 гр.
- Соль па смаку
- Цукар — 1 ст.
- Сода — 1 ч.л.
- Алей для абсмажвання
Спосаб прыгатавання
Спачатку замясіць цеста на бліны. Проста змяшайце ўсе інгрэдыенты, паступова дадйце муку, каб атрымалася цеста кансістэнцыі густой смятаны.
Адстаўце цеста адпачыць на 30 хвілін.
Сала і грудзінку парэзаць на кавалачкі і абсмажыць на патэльні паасобку, спачатку сала , потым грудзінку.
Каўбасу парэзаць на кавалачкі.
Абсмажаныя сала і грудзінку выкласьці ў посуд, дзе яны будуць тушыцца. На патэльні абсмажыць рэбры і каўбасу.
Апошняй абсмажыць цыбулю.
Да гатовай мяккай цыбулі дадаць муку і абсмажыць яе да колеру.
Дадаць спецыі.
Выліць квас, перамяшаць добра, накрыць вечкам і тушыць на павольным агні 30 хвілін.
Бліны абсмажыць з двух бакоў да румянай скарынкі.
Смачна есці!
Мачанка, зацірка, наліснікі … Топ-8 фактаў, чаму беларускую кухню нельга лічыць аднатыпнай