Site icon Слушна

Як прыгатавць проста і смачна булкі на Вялікдзень? Парады кулінарнага блогера

Пасхальныя кулічы

Вялікдзень – вялікае царкоўнае свята, пра якое кожнаму з нас вядома яшчэ з дзяцінства. Да ўрачыстасці фарбуюць яйкі і пякуць смачныя булкі, якія прынята асвятляць у царкве.

Безумоўна, Вялікдзень сустракаюць па асабліваму. Загадзя ўсе члены сям’і прыбіраюцца ў хаце, прытрымліваюцца посту і чакаюць гэты адзін з найважнейшых светлых дзён у годзе, набываючы ў крамах розныя прысмакі. Нават булкі сталі купляць. А памятаеце, як было раней! Прыязджаеш да бабулі, а ў яе такі смачны пах на ўсю хату: гэта яна булку толькі спякла ў печцы.

Зараз насамрэч штосьці гатаваць у духоўцы бывае лянота. Аднак выйсце ёсць! Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава займаецца пошукам і стварэннем менавіта простых рэцэптаў. Яна мама дзвюх маленькіх дзяўчынак, таму часу мае не шмат, а накарміць сям’ю трэба.

Некалькі гадоў запар Настасся вядзе актыўную блогерскую дзейнасць і дзеліцца са сваімі падпішчыкамі смачнымі, а галоўнае нескладанымі рэцэптамі з прадуктаў, якія вы зможаце набыць ў любой краме. На гэты раз дзяўчына раскрыла некалькі сакрэтаў, як на Вялікдзень проста і хутка спекчы смачныя і порыстыя булкі з прыгожай глазурай.

Прапануем некалькі рэцэптаў:

Смачная і простая ў выкананні велікодная булка, якая атрымаецца абсалютна ва ўсіх

Кулич на драждэах

Рыхтуем рошчыну:

100 мл малака падцяпліць у мікрахвалеўцы, дадаць да яго 4 г сухіх хуткадзейных дрожджаў, 1 гарбатную лыжку цукру і 1 гарбатную лыжку мукі. усё добра змяшайце венчыкам і адпраўце ў цёплае месца на 10-15 хвілін, пакуль не ўтворыцца зверху плеўка.

Гэта значыць, што дрожджы «запрацавалі» ( у аўтара рэцэпта ў якасці цёплага месца была духоўка, уключаная на мінімум, прыкладна 30-40 ° )

За гэты час рыхтуем цеста:

2 яйкі ўзаб’ём з 50 г цукру да лёгкай пены, затым трэба дадаць 40 гр распаленага сметанковага масла, крыху мукі і перамешваем.

Уліваем нашу рошчыну і паступова падсыпаем усю астатнюю муку (Настассі спатрэбілася 250 г).

Цеста павінна атрымацца густое і пруткае. Накрываем форму ручніком, харчовай плёнкай або вечкам і адпраўляем у цёплае месца прыкладна на паўтары гадзіны ( у аўтара гэта, зноў жа ,была духоўка. вы можаце паставіць на сонечны падваконнік альбо да батарэі)

Цеста павінна падняцца разы ў тры і быць паветраным і ў бурбалках. Калі гэтага не адбываецца, значыць цесту мала цяпла. Пачакайце яшчэ.

Пакуль цеста паднімаецца, разынкі (50гр) трэба заліць кіпенем, затым абсушыць на ручніку і абсыпаць мукой.

Калі цеста паднялося, акуратна ўсыпаем разынкі і вымешваем лыжкай ад краёў да сярэдзіны. цеста павінна добра адліпаць ад талеркі.

Гэтай колькасці цеста хопіць на адну булку 13,5 см у дыяметры.

Перакладаем цеста ў форму, ставім у халодную духоўку і ўключаем яе на 180°. Калі нагрэецца, засякаем прыкладна 40 -50 хвілін.

Гатоўнасць правярайце доўгай шпажкай або зубачысткай: калі нічога не прыліпае, значыць наш куліч гатовы. Калі раптам будзе гарэць зверху, яго можна прычыніць фальгой або пергаментнай паперай.

Булка атрымліваецца лёгкай, мяккай і ў меру салодкай. Рыхтуйце і прыемнага вам апетыту.

Тварожная велікодная булка

Выдатны ПП варыянт, 294 кк на 100 гр. Свята Вялікадня таксама можа быць смачным для тых, хто худзее да лета.

Вельмі просты склад і хуткае прыгатаванне:

  • 4 яйкі (у аўтара С2)
  • 10 гр цукразаменніка або 100 гр цукру
  • 200 гр мукі ( Настасся брала пшанічную вышэйшага гатунку, можна іншую, больш карысную)
  • 200 гр тварагу ў брыкеце
  • 1 г л соды (гасіць не трэба)
  • Цэдра лімона 1 ч л
  • 50 гр разынак
  • 50 гр распаленага сметанковага масла

Яйкі ўзбіць з цукрам або цукразаменнікам да белай лёгкай пены. Дадаць тварог, алей, соду і цэдру лімона. Ізноў усё добра ўзбіць да аднастайнасці

Затым дадаць муку і разынкі, змяшаць лыжкай. Цеста будзе тугое і вельмі густое.

Такой колькасці хопіць на адну булку дыяметрам 13 см. Перакладаем цеста ў форму, змазваем лыжку алеем і згладжваем верх.

Выпякаем у духоўцы пры 160 С хвілін 45 . Правяраем гатоўнасць зубачасткай.

Даём яму астыць, упрыгожваем і атрымліваем асалоду ад смаку і кулінарнай эстэтыкі.

Булка атрымліваецца ў меру сакавітай, не сухой, з тонкай ноткай лімону. Да раніцы не счарсцвее.

Глазура на велікодную булку, якая ў вас дакладна атрымаецца

  • Спатрэбіцца бялок аднаго яйка
  • 100 гр цукровай пудры
  • Лімонка на кончыку нажа (або лімонны сок 0,5 г л)

Яйка павінна быць з халадзільніка

Бялок узбіваем пару хвілін да белай пены, усыпаем частку пудры і лімонку. Узбіваем, затым дадаем астатнюю цукровую пудру. Узбіваем да поўнага растварэння пудры і да белай цягучай кансістэнцыі.

Калі жадаеце каляровую, то можна дадаць харчовы фарбавальнік.

Глазуру лепш патрымаць у халадзільніку хвілін 20, як раз куліч амаль астыне. Намазваць трэба на практычна астылы куліч, каб глазура сцякала натуральным чынам.

Праз гадзіны тры яна цалкам застывае

Радаснага і прыожага вам свята! Прыемнага апетыту!

Рэцэпты і фота Настассі Мясаедавай

Exit mobile version