Цыбульнікі — гэта смачныя і румяныя аладкі з цыбуляй. Іх гатаванне не займае шмат часу, але ж смак уражвае начысычанасцю і апетытным пахам.
Гэтым разам прапануем рэцэпт цыбульнікаў ад блогера і гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.
Інгрэдыенты
- Цыбуля —1 кг.
- Мука — 5 ст л.
- Яйкі — 3 шт.
- Разрыхляльнік — 2 ч.л.
- Соль па смаку
- Алей для абсмажвання
Спосаб прыгатавання
Цыбулю парэзаць на дробныя кубікі
Пасаліць і добра перацерці рукамі, пакінуць на 5-10 хвілін. Пасля гэтага адціснуць лішнюю вільгаць, калі яна ў вас будзе.
Дадаць яйкі і муку, змашаную з разрыхляльнікам.
Змяшаць усе інгрэдыенты.
Абсмажыць на алеі з кожнага боку да румянай скарынкі на невялікім агні, гэта вельмі важна. Нам трэба, каб цыбуля пры абсмажванні стала мяккай.
Подаваць гарачымі са смятанай альбо з смажанай грудзінкай.
Смачна есці!