Site icon Слушна

Як зімой адчуць смак лета? Гатуем варэнікі з ягадамі

Варэнікі 1

Варэнікі —  разнавіднасць вушак, якая ўяўляе сабой адварныя вырабы, як правіла, з прэснага цеста з начыннем з тварагу, ягад, гародніны, грыбоў, садавіны, варанага сечанага мяса, або ж зусім без начыння. У апошнім выпадку іх завуць лянівымі.

Мы прапануем вам смачны рэцэпт варэнікаў, які будзе даспадобы для ўсёй вашай сям’і

Рэцэпт цеста просты, і можна сказаць посны.

Інгрэдыенты для цеста (прыкладна на 11-12 варэнікаў)

  • Мука — 1 шклянка
  • Вада — палова шклянкі кіпеню
  • Соль — дробка

Інгрэдыенты для начыння

  • Замарожаныя ягады (дурніцы, маліна, абрыкос)
  • Цукар — па гусце
  • Крухмал — на вока

Спосаб прыгатавання

У муку дадаем крышачку солі, уліваем кіпень і замешваем цеста, каб атрымалася мяккім, не прыліпала да рук. Калі прыліпае цеста да рук, дадаем яшчэ мукі. Кладзём яго ў міску (хвілін 5) пад ручнік. Дастаем для раскочвання.

Цеста для варэнікаў

Раскочваем цеста, таўшчыня павінна быць 1-2 мм. Можна раскачаць усё цеста і выразаць кружочкі з дапамогай кубка, а можна раскатаць каўбаску і парэзаць яе на кавалачкі, і ўжо раскочваць кожны варэнік. Калі выкарыстоўваем кубак, рэшткі цеста зноў раскочваем і робім варэнікі.

На сярэдзінкі гурткоў накладваем па некалькі розных ягадак, пасыпаем цукрам і крухмалам.

Сухафрукты у розныя часы года. Як выбіраць, захоўваць, сушыць

Калі ягады кіслыя, напрыклад, маліна альбо абрыкос, то лепш дадаць больш цукру.

Добра заляпляем варэнікі. Праходзімся па краях два разы: першы — каб моцна заляпіць, другі  — для надзейнасці і каб прыгожа зашчыпнуць.

Варыць трэба ў падсоленай, кіпячай вадзе апусціўшы варэнікі, пасля ўсплывання варым 2-3 хвіліны.

Дзеля падачы можна дадаць сметанковы алей, смятану, варэнне па гусце!

Начынне таксама можна рабіць, якое вам па душы. Можна нават зрабіць з капусты тушанай на сметанковым алеі.

Калі хочацца зварыць варэнікі хутчэй, так скажам лянівыя варэнікі без начыння, гэта можна зрабіць хутка, выкарыстаўшы: 1 яйка, тварог 200г, цукар 1 ст.л., дробку солі і муку па гусце (дадаваць пакуль цеста не будзе прыліпаць да сталовай  лыжкі). Скруціць каўбаску і парэзаць на кавалачкі. Зварыць у кіпячай вадзе па 2-3 хвіліны пасля ўсплывання, гэты рэцэпт вельмі хуткі, просты і смачны.

https://bel.24health.by/prosta-gustouna-yak-prygatavac-shtrudzel-sa-slivami-arexami/

Exit mobile version