Як зрабіць навагоднее застолле незабыўным? Якія стравы, безумоўна, упрыгожаць вашу святочную ноч і як зрабіць смак навагодняй вечарыны разнастайным і незвычайным?
Святочны стол
Прапануем 3 рэцэпты ад фуд-блогера.
Пячоначны рулет
Для рулета:
- 500 гр курынай печані
- 1 цыбуліна
- 2 яйкі
- 1 ст л расліннага алею
- 3 ст л мукі з горкай
- Соль
Для начыння:
- Смажаныя цыбуля і морква
- 4 вараных яйка
- 1 плаўлены сырок
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Для рулета здрабніць печань, яйкі і цыбулю ў блэндары або на мясасечцы. Дадаць соль, муку і раслінны алей. Бляху заслаць пергаментам, выліць цеста і запякаць у духоўцы пры 180 С 15 хвілін.
Дастаць з духоўкі, адразу выкласці начынне: з аднаго боку смажаныя цыбулю і моркву, з другога краю — вараныя яйкі і плаўлены сырок на буйнай тарцы, змешаныя з маянэзам. Схаваць шчыльна ў рулет, пачынаць з боку морквы. Загарнуць у пергамент і прыбраць у халадзільнік да поўнага застывання.
Гэты рулет вельмі смачны, незвычайны і рыхтуецца ў 5 разоў хутчэй, чым класічны пячоначны торцік.
Фаршырованыя шампіньёны
Інгрэдыенты
- Шампіньёны свежыя (400 гр)
- Бульба ў мундзіры (100 гр)
- Сыр цвёрды (100 гр)
- Цыбуля (2 шт)
- Часнок (2-3 зубчыкі)
- Соль і спецыі
- Смятана (2 ст л)
Спосаб прыгатавання
У шампіньёнаў прыбраць ножкі і дробна іх нарэзаць. Шапачкі выкласці ў форму для запякання, крыху пасаліць.
Цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць да залацістасці, дадаць дробна насечаны часнок і ножкі грыбоў. Бульбу адварыць у мундзіры і нацерці на буйнай тарцы. Дадаць да яе смятану, абсмажаныя грыбы з цыбуляй, сыр і соль са спецыямі.
Шчыльна нафаршыраваць шапачкі шампіньёнаў, запякаць у духоўцы 200С 20 хвілін. Смачная закуска на святочны стол гатовая!
Салат «Калядны вянок»
Інгрэдыенты
- Падвэнджанае, вэнджана-варанае мяса (свініна) 300 гр
- Грыбы — 200 гр
- Цыбуля — 1 шт
- Бульба ў мундзіры — 5 шт
- Яйкі адварныя — 5 шт
- Марынаваныя агуркі — 4-5 шт
- Кансерваваны гарошак — 200-300 гр
- Маянэз
Для ўпрыгожвання
- Кроп галінкамі
- Крабавыя палачкі
- Морква
- Гарошак
Усе інгрэдыенты нарэзаць кубікамі, памерам з гарошыну, змяшаць і заправіць маянэзам. У цэнтр вялікай талеркі паставіць шклянку і сфармираваць вакол яе вянок з салаты.
Зверху выкласці галінкі кропу і ўпрыгожыць па жаданні. Саму ідэю навагодняга афармлення можна прымяніць да любой падобнай салаты.