Site icon Слушна

Як зрабіць незабыўныя беларускія «калдуны»? Прапануем пакрокавы рэцэпт

Калдуны

Традыцыйна калдуны гатуюць з мучнога цеста, у якое «запячатваецца» самае разнастайнае начынне. Па адной версіі, такі спосаб падрыхтоўкі мог прыйсці на беларускія землі з Захаду, а назва — ад лацінскага слова calduna.

Па іншай версіі, падобную страву прывезлі з Усходу татары, якія аселі тут у часы князя Вітаўта. Аднак сёння ўжо цяжка вызначыць, хто быў першым, тым больш што «сваякі» калдуноў ёсць у розных кухнях свету: пельмені, варэнікі, равіолі, манты, хінкалі…

І, вядома, беларускія калдуны маюць свае асаблівасці, тонкасці прыгатавання, унікальныя мясцовыя варыяцыі рэцэптаў і незвычайныя спалучэнні інгрэдыентаў.

Па спосабах гатавання калдуны — адна з тых страў, якая можа быць рознай па гусце пры адным і тым жа складзе: іх вараць, запякаюць, пякуць на патэльні ці ў вялікай колькасці алею.

Напрыклад, "палескія калдуны" з начыннем з рыбы з яйкам і зелянінай прынята гатаваць менавіта ў фрыцюры.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна часта частуе сваіх гасцей смачнымі калдунамі, рэцэптам якіх падзялілася і з намі.

Калдуны 2

Інгрэдыенты  

Для цеста

  • Бульба
  • Цыбуля
  • Мука 1-2 лыжкі
  • Соль

Для начыння

  • Фарш (па гусце)
  • Цыбуля
  • Соль
  • Спецыі

Спосаб прыгатавання

Бульбу пачысціць і патараваць на дробнай тарцы. Калі ваша бульба вадзяністая, можна зліць залішнюю вадкасць.

Дадаць муку, пасаліць па гусце.

Цыбулю для фарша дробна пакрышыць, прыправіць фарш спецыямі.

 

Патэльню з алеяй добра разагрэць. Выкласці бульбяное цеста ў выглядзе аладак па дзве лыжкі.

Зверху выкладваем фарш.

На фарш зноў выкладваем слой бульбы.

Абсмажваем з усіх бакоў да гатоўнасці на невялікім агні.

Падавайце на стол са смятанай.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/strava-yakuyu-gatuyuc-u-roznyx-myastechkax-belarusi-recept-duxmyanaj-bulbyanoj-kaubasy/

Exit mobile version