Site icon Слушна

Яму было ўласціва імкненне да метафарычнасці. Тэатральнае жыццё Барыса Луцэнкі

Барыс Луцонка 27.09.2022 1

Сёлета верасень багаты на юбілеі знакамітых асоб. Так, прыхільнікі творчасці рэжысёра-пастаноўшчыка тэатра і кіно Барыса Іванавіча Луцэнкі з нагоды 85-годдзя ўспаміналі знакамітага творцу праз прызму спектакляў, фільмаў, цікавых гісторый.

Крытыкі кажуць, Барыс Іванавіч пабудаваў сваю незаменную сістэму тэатра. Яго рэжысёрскі почырк — індывідуальны, запамінальны і ўспрымаемы як выпадковым гледачом, так і прафесіяналамі.

Творца нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў г. Майкопе, Краснадарскі край, Расія. Скончыў у 1967 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь У.А.Маланкіна).

Барыс Луцэнка

За 40 гадоў жыцця ў прафесійным мастацтве рэжысёр паставіў больш каля 100 спектакляў у тэатрах Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Германіі, Швейцарыі, на Беларускім тэлебачанні стварыў шэраг фільмаў-спектакляў, зняў мастацкі фільм «Раскіданае гняздо» на кінастудыі «Беларусьфільм». І нарэшце выхаваў не адно пакаленне акцёраў і рэжысёраў. Шэкспір і Горкі, Брэхт і Меражкоўскі, Шылер і Гогаль, Макаёнак і Дудараў — вось далёка не поўны спіс блізкіх рэжысёру аўтараў.

Дзяцінства Барыса Луцэнкі прайшло на рацэ Белай станіцы Абадзекскай. Ён хадзіў у царкву, добра дэкламаваў вершы, любіў літаратуру і яму з дзяцінства падабаліся апладысменты. Пасля паступіў у чыгуначны кадледж. Калі скончыў, пачаў працаваць качагарам паравоза. І тым жа часам наведваў тэатральны кружок, спрабаваў самастойна паставіць спектакль.

Перад юнаком адкрываўся тэатральны свет і, калі з гарадскога тэатра Сызрані прыйшло запрашэнне заняць вакансію акцёра масавых сцэн, ён не вагаўся, упадабаючы сцэну і 40 рублёў грашыма паравознай будцы і зарплаце ў тры разы больш.

Кар'ера ў Сызраньскім тэатры раскручвалася імкліва. У масоўцы Барыс Іванавіч затрымаўся нядоўга, удала адпрацаваўшы некалькі эпізодаў і, неўзабаве дабраўся да галоўных роляў, сыграўшы смешнага цара ў спектаклі-казцы «Іван ды Мар'я».

У ёй жыў надзвычайны кактэйль менталітэтаў. Якой была артыстка Бэла Масумян

Паралельна, пры Доме культуры артыст Луцэнка вёў драматычны гурток і стаў сам ставіць спектаклі. Пасля паступіў на факультэт рэжысуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся, як кажуць, з поспехам. Усё падабалася: і выкладчыкі, і калегі-студэнты, і горад.

Рэжысёрская кар'ера пачалася ў Купалаўскім тэатры, дзе ён паставіў некалькі добрых спектакляў. Гэтак жа аншлагавы перыяд быў у Барыса Іванавіча ў Тэатры-студыі кінаакцёра, але родным домам назаўсёды стаў Рускі тэатр імя Горкага. У гэтым тэатры ён стаў лідарам, раскрыўся як рэжысёр і ператварыўся ў еўрапейскую знакамітасць.

Цяпер многія ўспамінаюць 1970-я як гады брэжнеўскага застою, але ў дадзеным выпадку іх можна назваць гадамі луцэнкаўскага росквіту, а значыць, і росквіту савецкага беларускага тэатра. Тэатралы, і не толькі яны, тэхнічная інтэлігенцыя, студэнцтва — здавалася, увесь Мінск прыходзіў на спектаклі Барыса Луцэнкі.

З 1973 па 1982 год Барыс Луцэнка ўзначальваў Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларусі. Залатым перыядам Рускага тэатра называюць гады, калі Б.Луцэнка адзін за адным стварыў тры шэдэўра, якія сталі класікай беларускага тэатральнага мастацтва. «Макбет» У.Шэкспіра (1974) быў прызнаны адной з лепшых пастановак гэтай п'есы ў свеце і атрымаў гран-пры на Фестывалі ў Штутгарце. Спектакль «Трохграшовая опера» Б.Брэхта (1976) карыстаўся вялікай папулярнасцю ў гледачоў. Спектакль «Трагедыя чалавека» І.Мадача (1979) атрымаў гран-пры на Фестывалі венгерскай драматургіі, і тэатр быў запрошаны на гастролі ў Будапешт і Сольнак.

У 1980-я гады Барыс Іванавіч узначаліў тэатр-студыю кінаакцёра і вывеў яго ў самыя папулярныя тэатры Мінска. Самыя знакамітыя людзі краіны не раз наведвалі гэтую тэатральную пляцоўку, каб убачыць такія шэдэўры рэжысёра як: «Глядзіце, хто прыйшоў» У.Аро, «Шчасце маё» А.Чарвінскага, «Не баюся Вірджыніі Вулф» Э.Олбі, якія паднімалі вострасацыяльныя і маральныя праблемы, але ў той форме, якая была блізкая інтэлігенцыі, студэнцтву, ды і практычна ўсёй моладзі.

Таксама рэжысёр ажыццявіў шэраг пастановак за мяжой. Сярод іх спектакль «Рэвізор» М.Гогаля (1980) у Берлінскім драматычным тэатры імя М.Горкага, а таксама спектакль «Тры сястры ў Чарнобылі» А.Чэхава, С.Алексіевіч (2001). Гэтыя пастаноўкі былі высока ацэнены заходняй крытыкай. Спектаклі Барыса Луцэнкі ўдзельнічалі ў розных тэатральных фестывалях ва ўсім свеце і адзначаны ўзнагародамі і Гран-Пры. «Браты Моор», «Дэметрыус» былі на Шылераўскім фестывалі ў Мангейме, Веймары. Спектакль «У прыцемках» — на Расійскім фестывалі «Галасы гісторыі».

Бацькі і дзеці. Як новы спектакль віцебскага тэатра «Лялька» уплывае на сямейную псіхалогію

Другое прышэсце Барыса Луцэнкі ў Рускі тэатр адзначылася стварэннем цэлага шэрагу твораў, сугучных ужо новай эпосе і іншай публіцы.

Лідэрам наведвальнасці стала камедыя «Свабодны шлюб» Дарыа Фо і Франкі Рамэ, якая прэзентуе адносіны мужчыны і жанчыны, якія гледачы прымяраюць на сябе, размаўляючы з вядучым спектакля, п'юць шампанскае і нават галасуюць. Падзеяй у тэатральным жыцці Мінска сталі спектаклі «Дэметрыус» Шылера, «Амфітрыён» Мальера, «На змярканні» Аляксея Дударава і яшчэ многія спектаклі.

Творчасці Барыса Луцэнкі ўласціва імкненне да сцэнічнай метафарычнасці, псіхалагічнай дакладнасці ў характарыстыках персанажаў, пошук выразных пластычных рашэнняў.

Рэжысёр пайшоў з жыцця 5 лютага 2020 года пасля працяглай хваробы. Але ж памяць пра творцу жывая, у родным тэатры яго заўсёды ўспамінаюць і памятаюць, а гледачы застаюцца прыхільнікамі ўнікальнага таленту.

Exit mobile version