Анлайн-канферэнцыя «Захворванні лёгкіх у дарослых і дзяцей» пройдзе 24 студзеня з 12:30 да 14:00 на інфармацыйных парталах Здаровыя людзі і TUT.by.
Хваробы лёгкіх з'яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных захворванняў у свеце. Прычыны большасці з іх – курэнне, розныя інфекцыі і спадчыннасць.
Як пазбегнуць захворванняў лёгкіх? Ці заўсёды трэба лячыць кашаль? Чым ён небяспечны? Калі кашаль ператвараецца ў бранхіт? Як не прапусціць пнеўманію? Што значыць «непрадуктыўны кашаль»? Ці можна аднавіць лёгкія, калі кінуць паліць?
Пра сімптомы і прафілактыку, прычыны і метады лячэння захворванняў лёгкіх пойдзе размова падчас анлайн-канферэнцыі. На вашыя пытанні адкажуць нашы эксперты:
- галоўны пазаштатны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, загадчыца аддзела пульманалогіі і хірургічных метадаў лячэння хваробаў органаў дыхання РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі Алена Ігнатаўна Давідоўская;
- галоўны пазаштатны дзіцячы пульманолаг Міністэрства аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, дэкан педыятрычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Іванавіч Баброўнічы.
Пытанні можна дасылаць загадзя на info@24health.by.