Самая юная каманда краіны (юнакі U-16) у Балгарыі завяршыла выступленне на чэмпіянаце Еўропы (дывізіён «Б»).
У заключным матчы турніру каманда перамагла сур'ёзнага суперніка – зборную Польшчы (82:73).
Лепшыя гульцы сустрэчы: Данііл Барысевіч (23 ачк., 6 пд., 6 вп., 2 пх.) і Аляксей Цынкевіч (14 ачк., 10 пд.). З васьмі сустрэч нашы юныя спартсмены выйшлі пераможцамі ў шасці. Нягледзячы на годны вынік, на жаль, беларусы занялі трэцяе месца ў групе «А» і не змаглі трапіць у топ-8, што не дазволіла ім працягнуць змагацца за самыя высокія месцы спаборніцтваў.
Мы ад усёй душы спадзяемся, што ў будучым наша юнацкая каманда будзе пакараць ўсё больш высокія вяршыні і расці прафесійна.