15 красавіка ў мастацкай галерэі «Мастацтва» адбылося адкрыццё выстаўкі «Шыфры». Мастак Дар’я Ерамеева, пераасэнсаваўшы беларускія традыцыйныя ўзоры, стварыла серыю карцін, у якіх спалучаюцца чорна-белыя арнаменты і яркія каляровыя рашэнні.
Дызайнеры Наталля Павільцава і Аксана Панамарэнка распрацавалі крэатыўныя ювелірныя вырабы, ідэі для якіх навеялі карціны Дар’і: «Дажынкі», «У раўнавазе», «Саракі», «Шчукі», «Формула палёту».
Аўтар выстаўкі была прызнана лепшым фатографам Еўропы. Віцяблянка Дар'я Ерамеева стала першай з Усходняй Еўропы і першай прадстаўніцай жаночага полу, якая атрымала такі высокі тытул і галоўны прыз прэстыжнага міжнароднага конкурсу «Залатую камеру».
У яе скарбонцы дзясяткі сусветных прэмій. Творчы брэнд жывапісу і фатаграфіі — DASHA ART — даўно стаў вядомым. Дзяўчына з'яўляецца сябрам Беларускага саюза дызайнераў, Асацыяцыі еўрапейскіх фатографаў.
Работы нашай зямлячкі ўпрыгожваюць вокладкі самых прэстыжных выданняў па фотамастацтве, іх можна ўбачыць на станцыі метро ў Барселоне, на вуліцах Мілана. Яе творы былі прадстаўлены ў Тайландзе, Кітаі, Францыі, ЗША.
Усе яе персанажы размешчаны ў геаметрызаванай мастацкай прасторы. Услед за мадэллю глядач пераносіцца ва ўмоўны свет формаў і колераў, дзе чалавек — толькі частка гэтага незвычайнага свету. І жанчына, і аблічча, якое заблудзілася ва ўзоры з рознакаляровых колаў і трыкутнікаў, сведчаць аб тым, што сусвет можа існаваць па законах прыгожага — важна толькі злёгку навесці ў ім парадак.
Імпульсам для стварэння чарговай работы могуць паслужыць самыя нечаканыя рэчы. Мастачка знаходзіць натхненне ў самых звычайных рэчах вакол, паэтызуючы любы бытавы прадмет, няхай гэта будзе стары імбрычак або сетка для абароны ад пчол — першапачатковая функцыя не важная, вынікам будзе твор мастацтва.
Дадзены праект вельмі незвычайны для нашай мясцовасці. Пад карціны Дар’і былі прыдуманы ювелірныя ўпрыгожанні і такі сінтэз разам нібы магчымасць разважаць над розным мастацтвам у адным кантксце.
Прастаўленая выстаўка выглядае вельмі стыльнай, каляровай, яе экспанаты кідаюцца ў вочы, нават калі толькі бачыш іх з вуліцы праз вакно, ужо зацікаўлівае падача мастацкага матэрыялу і ідэя.
Тут можна ўбачыць як яркія абстрактныя работы, так і экспанаты ў цёплых танах. Усе яны выкананы ў стылі кубізму, супрэматызму і сюррэалізму.
DASHA ART — гэта свайго роду стыль, у якім ярка праяўляе сябе маляўнічая стыхія. Невыпадкова сярод прадстаўленых на выстаўцы твораў можна ўбачыць і прысвячэнні мастакам-авангардыстам, якія праславілі Віцебск на ўвесь свет. Апошнія некалькі гадоў Дар'я і сама ўсё часцей эксперыментуе з жывапісам. Тым цікавей азірнуцца назад - і зірнуць на ключавыя работы з фотапраектаў розных гадоў.
На сённяшні дзень на рахунку аўтара — дзясяткі ганаровых узнагарод у міжнародных конкурсах дызайну і сучаснага мастацтва, а таксама перамог у фотаконкурсах, у тым ліку прэстыжных Siena International Photo Awards, International Photography Awards (IPA), Moscow International Foto Awards (MIFA) і многіх іншых. У 2020 годзе Дар'я атрымала званне лепшага прафесійнага фатографа Еўропы па версіі FEP. У тым жа годзе яна прадстаўляла сваю краіну на Сусветнай выстаўцы ў Дубаі, стаўшы аўтарам экспазіцыі ў нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь. У 2023-м DASHA ART стала адным з аўтараў-лаўрэатаў Эрарта Прэміі.
Кранальныя гісторыі пра жыццё. У Мінску прэезентавалі выстаўку, прысвечаную рамяству Кітая