Site icon Слушна

Запечаныя яблыкі з тварагом, гарбузом і мёдам. Пакрокавы рэцэпт

Запечаныя яблыкі

Яблыкі, запечаныя ў духоўцы з рознымі начыннямі, — традыцыйны восеньскі дэсерт. Акрамя таго, яблыкі вельмі карысныя для арганізма, а ў запечаным выглядзе яны становяцца яшчэ больш карыснымі, бо засвойваюцца арганізмам значна лепш.

Садавіна павінна быць сярэдняга ці буйнога памеру, не чарвівай, пажадана салодкай. Калі ў вас пад рукой толькі кіслыя яблыкі, іх варта добранька падсаладзіць, таму што пры запяканні кіслыя яблыкі стануць яшчэ кіслей.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой смачны рэцэпт запечаных яблык.

Печаныя яблыкі ў духоўцы

Запечаныя яблыкі

Інгрэдыенты

  • Яблыкі (пажадана цвёрдых гатункаў)
  • Гарбуз
  • Тварог
  • Мёд
  • Масла сметанковае
  • Па жаданню арэхі, рызынкі, ванілін, карыца

Спосаб прыгатавання

Гарбуз парэзаць на дробныя кавалачкі.

Абсмажыць на сметанковым масле да мяккасці.

Астудзіць і дадаць да тварагу.

Яблыкі памыць, у месцы, дзе мацуецца хвосцік, зрэзаць круглячшык у выглядзе накрыўкі. Нажом ці лыжкай выбраць з яблыка сярэдзіну, пакідаючы сценкі, але не вельмі тонкія.

Дадаць у тварог мёд па смаку, а таксама па жаданні арэхі, рызынкі, карыцу.

Нафаршыраваць яблыкі тварагом, накрыць. Запякаць пры 200 градусах 20-30 хвілін ( залежыць ад велічыні яблык).

Смачна есці!

Exit mobile version