Site icon Слушна

«Гарачы доктар» Аляксандр Сакадынец

Стаматолаг-артадонт Аляксандр Сакадынец лічыць працу сваім хобі. І нават не вельмі чакае адпачынак, бо падчас яго ўсё адно хвалюецца пра сваіх пацыентаў. Працуе доктар у стаматалагічнай клініцы «Magic Art» Мінска. А таксама з'яўляецца кандыдатам медыцынскіх навук, дацэнтам кафедры артадантыі Белдзяржмедуніверсітэта.

Пацыенты паважаюць доктара за працавітасць і ўважлівасць. А самае распаўсюджанае пытанне жанчын пасля кансультацыі, ці жанаты ўрач. Адказ станоўчы. У маладога доктара ёсць любімая сям'я – жонка і сын. Гэтая акалічнасць яшчэ больш падагравае цікавасць і пераконвае пацыентаў, калег і блізкіх Аляксандра ў тым, што ён годны звання самага «гарачага» доктара краіны.

Exit mobile version