Site icon Слушна

«Гарачы доктар» Дзмітрый Ажаль

Нават цалкам здаровыя дзяўчыны Брэста мараць пабываць у кабінеце рэнтгенаўскай камп'ютарнай тамаграфіі Брэсцкай гарадской цэнтральнай бальніцы. Бо сустракае іх урач-рэнтгенолаг Дзмітрый Ажаль.

Гэты прэтэндэнт на званне «Гарачага доктара» з'яўляецца віцэ-чэмпіёнам Беларусі па бодыбілдынгу – 2016 у катэгорыі «пляжны бодыбілдынг» (men's physique). IFBB. Сярэбраны прызёр Гран-пры свету Belarus Model Fitness-2016 у катэгорыі «мадэльны культурызм». WFF-WBBF.

Дзмітрый Ажаль не бачыць жыцця без спорту. Займаўся ўсходнімі адзінаборствамі, скалалазаннем, армрэслінгам і гіравым спортам. А 5 гадоў таму галоўным захапленнем стаў пляжны бодыбілдынг. З яго дапамогай, па прызнанні Дзмітрыя, цела выглядае найбольш прыгожа і натуральна. Доктар прытрымліваецца асаблівай філасофіі здаровага ладу жыцця – заняткі без перагібаў, чуласць да сябе, знешняя і ўнутраная гармонія.

Exit mobile version