Site icon Слушна

«Гарачы доктар» Дзмітрый Бацюкоў

Дзмітрый Бацюкоў - загадчык хірургічнага аддзялення медыцынскага цэнтра АНТЕС МЕД.

Абраў для сябе сцежку пластычнага хірурга і верны прафесіі ўжо больш за 18 гадоў. Як праўдзіваму джэнтльмену і знаўцы прыгожага, доктару прыемна дарыць прыгажосць і маладосць сваім пацыенткам.

Для гэтага ён старанна засвойвае ўсё новыя прыёмы эстэтычнай пластычнай хірургіі і безаперацыйных методык амаладжэння твару і цела. Яго гонар - навучанне ў хірургаў сусветнага ўзроўню з Еўропы і Амерыкі.

Напрыклад, Дзмітрый - адзіны пластычны хірург у Беларусі, які прайшоў навучанне MAFAC - Мэльбурнскі курс прасунутай анатоміі твару пад кіраўніцтвам Браяна Мендэльсона.

Пацыентам будзе цікава даведацца і пра хобі Дзмітрыя Бацюкова. Гэта горныя лыжы і сноўборд. А яшчэ доктар - неаднаразовы ўдзельнік беларускіх яхтавых тыдняў у Чарнагорыі, Грэцыі, Харватыі.

Дзмітрый Бацюкоў - загадчык хірургічнага аддзялення медыцынскага цэнтра АНТЕС МЕД.

Exit mobile version