Site icon Слушна

«Гарачы доктар» Кірыл Прашчаеў

Кірыл Прашчаеў пазнаёміўся з медыцынай яшчэ ў 14 гадоў, калі працаваў на палову стаўкі санітарам у паліклініцы Наваполацка. У абавязкі юнака ўваходзіла прасаванне медхалатаў, мыццё падлогі, апрацоўка інструментарыя. Стаўшы ўрачом, як анестэзіёлаг-рэаніматолаг нечакана зацікавіўся праблемамі старэння, прысвяціў сябе вывучэнню гэтай тэмы. Кірыл Прашчаеў – дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» у Расіі. У Беларусі прадстаўляе медыка-сацыяльныя праекты як намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб'яднання.

Доктар лічыць геранталогію не толькі медыцынскай праблемай, але цэлай філасофскай сістэмай. Перакананы, што прадуктыўна і радасна можна жыць у любым узросце, а старасці баяцца не трэба. Важна толькі пачынаць рыхтавацца да яе загадзя. Кірыл Прашчаеў стаў першым беларускім навукоўцам, які абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «геранталогія і герыятрыя».

Сам урач са здаровым ладам жыцця сябруе. Прадумвае час так, каб 5-6 разоў на тыдзень патрэніравацца. У любой краіне заўсёды з сабой спартыўная форма. Выбірае актыўнасць, зыходзячы з настрою і магчымасцей: плаванне, бег, трэнажорная зала, лыжы і інш.

Кірыла Прашчаева можна назваць паліглотам. Акрамя рускага, у дасканаласці валодае англійскай і чэшскай мовамі. Заўсёды з радасцю камунікуе на беларускай. Бо менавіта на ёй яшчэ дзіцём з ім размаўляў любімы дзядуля.

Exit mobile version