Зубрынае інтэрв’ю для авечкі Адэлі (казка) + аўдыё

Авечка Адэля засяроджана сапла, седзячы за маім кампутарам. Калі-нікалі  я саступала ёй сваё працоўнае месца. Бо ў выбітной зоркі тэлебачання здараліся прыступы натхнення! Адэля неаднойчы рвалася напісаць новы сцэнар для перадачы пра жывёл, што шукаюць вышэйшага прызначэння ў жыцці. Аднак пакуль ёй давяралі быць толькі вядоўцай узгаданай тэлеперадачы. Па-праўдзе, час ад часу яе прыдумкамі карысталіся. … Чытаць далей Зубрынае інтэрв’ю для авечкі Адэлі (казка) + аўдыё