У мужа знікла цікавасць да актыўнага жыцця, ён перастаў імкнуцца да чаго-небудзь, а яго ўлюбёны вольны час – ляжаць на канапе, сядзець за камп'ютарам ці глядзець тэлевізар.
З такім запытам прадстаўніцы прыгожай паловы звяртаюцца да псіхолагаў ўсё часцей. У чым прычына такіх паводзінаў і што рабіць?
Разбіраемся з Аляксандрам Тыманюком, магістрам псіхалагічных навук, гештальт-тэрапеўтам, супервізарам Маскоўскага Гештальт Інстытута, старшынёй праўлення заснавальнікаў АГА «Цвярозая Сіла» Брэста.
Прычыны ляноты у мужчын
1. Прыклад з сям'і
Калі хлопчык з дзяцінства бачыць такія паводзіны, то пераймае іх, успрымае як узор.
2. Звышклопат жанчыны
Часта жанчына наракае: «Вось калі пазнаёміліся, ён быў зусім іншым. А цяпер стаў амёбай». Адказ на гэта: даклапацілася.
У многіх беларускіх сем'ях муж лічыцца яшчэ адным дзіцём жонкі. Ён не можа не тое што сам прыгатаваць сабе паесці, але і разагрэць гатовае. Ежа абавязкова павінна быць пастаўлена на стол, а раніца пачынаецца з пытанняў: «Дзе мае шкарпэткі і кашуля?»
У народзе кажуць: усе тыя справы, якія жанчына ўзвальвае на сябе ў надзеі дагадзіць мужу, у выніку цаніцца не будуць. Вось як пачнеш кожны дзень стрэлкі на штанах яму напрасоўваць, так усё жыццё за гэтым заняткам і правядзеш.Не будзеш гэтага рабіць - выдатна сам здолее. Што думаюць на гэты конт сучасныя псіхолагі?
3. Райскае багацце
Для кагосьці магчымасці вялікага выбару – дабро, а для іншых – верная пагібель. Сёння не ўстаючы з канапы можна замовіць на дом што заўгодна: ад ежы да паслуг па ўборцы. Па кліку мышы можна пагутарыць з жанчынай на любы густ, прычым яе нават заваёўваць не трэба. Багацце інфармацыі: чытай што хочаш, глядзі што хочаш, вер у што хочаш.
4. Супраціўленне
Мужчына не хоча прызнавацца ў тым, што існуе праблема, не мае намеру яе вырашаць. Яму прасцей «затуманіць» свядомасць і легчы на канапу.
5. Адсутнасць неабходнасці дасягаць
Што рабіць, калі муж ні да чаго не імкнецца?
Як ні парадаксальна, але на змяненне дадзенай сітуацыі можа паўплываць жанчына.
- Пачніце жыць самі.
- Выкарыстоўвайце негатыўную матывацыю.
Станоўчая матывацыя – гэта наяўнасць мэты, перспектывы. Калі мы хочам нешта атрымаць і дзейнічаем дзеля гэтага. У выпадку з ляжачым мужчынам яна ўжо не працуе. Тады патрэбна матывацыя са знакам мінус: голад, холад, адзінота. Не падносіць ежу, не праць рэчы, не мяняць пасцельную бялізну і г. д. Ён павінен сам захацець паварушыцца.
- Прыглядайцеся на этапе выбару.
Ну, а ляжачым мужчынам парада адзіная: уставайце з канапы! Жыццё адно. І яго можна праляжаць і прамарыць на падушках. А можна пражыць.
Відэа - Генадзь Сукач.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by