12.06.2023
12.06.2023

6 прычын, каб пабываць у Наваполацку

logo
Падарожжы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Заснаваны ў 1958 годзе Наваполацк цяжка назваць турыстычным горадам. Гэта буйны прамысловы цэнтр і адно з самых маладых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Аднак нават у ім ёсць што паглядзець!

7 чэрвеня 1958 года на левым беразе Заходняй Дзвіны пачалося будаўніцтва Наваполацка. Цяпер гэта самы паўночны з буйных гарадоў Беларусі. Сваю назву ён атрымаў 14 снежня 1963 года. А да гэтага пасёлак называўся «Полацкі».

Уся гісторыя Наваполацка — гэта яго сучаснасць. Бо 65 гадоў па мерках урбаністыкі — усё яшчэ дзяцінства. Пачатак гораду паклаў не сон вялікага князя ці бітва на бліжэйшай рацэ, а рашэнне савецкага кіраўніцтва арганізаваць усесаюзную камсамольскую будоўлю.

Што можна ўбачыць у такім маладым горадзе як Наваполацк? Расказваем пра прычыны завітаць сюды.

Новаполацк

1. Прагуляцца па бясконцай вуліцы

Сваім з'яўленнем горад абавязаны Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўлі, якая пачалася ў сакавіку 1958-га. На месцы сямі вёсак — Слабада, Серадама, Плаксы, Васілеўцы, Падкасцельцы, Дуброва, Козіна — узводзілі найбуйнейшы ў Еўропе прамысловы комплекс. Юнакі і дзяўчаты ехалі сюды з усяго СССР дзеля светлай будучыні, у якую беззапаветна верылі. Вынік — праз пяць гадоў тут атрымалі першы беларускі бензін.

Галоўная вуліца горада носіць сімвалічную назву — Маладзёжная. Яна адна з самых доўгіх у краіне, і да гэтага часу ў яе няма канца.

2. Натхніцца савецкай эстэтыкай

У тыпавых жылых забудовах сямідзесятых-васьмідзесятых у гэтым горадзе ёсць свой твар. Героі Разанава ў такіх панэльках сапраўды б не заблукалі! Уваход літаральна ў кожны савецкі шматпавярховік Наваполацка ўпрыгожаны ўнікальнай аўтарскай мазаікай. У кожнага будынка —  свой сюжэт. Для кожнага пад'езда — асаблівы колер. Тут і вавёркі, і кветкі, і птушкі, і знакі Задыяку, і нават шахматы і стрэльбы.

Дамы будавалі вялікія, некаторыя ажно на дванаццаць пад'ездаў, таму знайсці свой часам было складана, калі яго неяк не пазначыць.

Затое сёння практычнае мастацтва стала сапраўдным магнітам для аматараў савецкай эстэтыкі: турысты натоўпамі едуць любавацца мазаікамі ў дварах.

Нафтан

3. Пазнаёміцца з нафтавікамі

Гаворым пра Наваполацк — думаем пра «Нафтан». Прамысловы гігант за шэсцьдзесят пяць гадоў перапрацаваў больш за восемсот мільёнаў тон чорнага золата. Глыбіня перапрацоўкі сыравіны летась дасягнула 97,5 працэнта. Завод уражвае маштабамі (больш за дзесяць тысяч гектараў) і экалагічнасцю.

Краязнаўчы музей Новаполацка

4. Наведаць краязнаўчы музей

У Навапалацку ледзь не лепшы краязнаўчы музей у краіне.

Краязнаўчы музей сапраўды варта наведаць, бо ён лічыцца ці не самым лепшым у краіне! Экспазіцыя музея складаецца з 4-х тэматычных залаў. Наведвальнікі адзначаюць багацце экспанатаў, а асаблівую ўвагу прыцягвае вялікі макет Наваполацка.

5. Успомніць загінуўшых

У гады Вялікай Айчыннай вайны на наваполацкіх землях фашысты арганізавалі канцлагер Staatlag 354. Больш за 29 тысяч палонных чырвонаармейцаў і мясцовых жыхароў замучылі і жорстка забілі ў яго засценках. Імёны большасці загінуўшых невядомыя.

Мемарыяльны комплекс «Зорка» ў межах горада не дае забыцца пра сумныя падзеі. Памятны знак у выглядзе чатырох стэл, якія сімвалізуюць чатыры бакі свету, столькі ж гадоў вайны і франтоў, якія вызвалялі Беларусь. У цэнтры разбітая чара — сімвал зямлі і жыцця, на стэлах — спісы загінуўшых пры вызваленні вёскі Баравуха ў 1944 годзе. Збудаванні мемарыяла напоўнены сімвалізмам.

Еоваполацк

6. Завітаць у цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры

Аказваецца, што лялькі для тэатра «Батлейка» прыдумалі ў Наваполацку. У Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры вы зможаце не толькі даведацца, як вырабляюць лялькі і іншыя прадметы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, але і набыць іх у якасці сувеніра.

https://bel.24health.by/muzej-pad-adkrytym-nebam-yakiya-mescy-u-polacku-vy-dakladna-ne-zabudzece/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама