18.07.2023
18.07.2023

Неверагодныя Пружаны. 6 прычын наведаць горад

logo
Падарожжы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сёлета адзін з самых цікавых гарадоў Заходняй Беларусі — Пружаны — адзначыў сваё 590-годдзе. Пружаны вядомы сваімі помнікамі архітэктуры, якія перадаюць атмасферу павятовага горада канца XIX і пачатку ХХ стагоддзяў. Гэты горад яшчэ і своеасаблівая брама ў Белавежскую пушчу і на балота Дзікае, якое знаходзіцца ўсяго за 20 км. ад раённага цэнтра.

Хоць Пружаны ляжаць некалькі ў баку ад асноўных чыгуначных і аўтамабільных дарог, да іх нескладана дабрацца як на асабістым, так і на грамадскім транспарце, паколькі яны з'яўляюцца важным рэгіянальным вузлом. Насельніцтва горада складае каля 20 тысяч чалавек.

Пружаны 3

Цікавым з'яўляецца герб Пружан. На ім намалявана блакітная змяя з залатой каронай на галаве, якая трымае ў пашчы немаўля. Герб быў падараваны гораду княгіняй Ганнай Ягелонкай (дачкой Боны Сфорца) у 16 стагоддзі як радавы сімвал міланскай дынастыі Вісконці і Сфорца. Такі ж герб у той час быў у італьянскага Мілана, а сёння выява змяі выкарыстоўваецца ў лагатыпе аўтамабільнай маркі Alfa Romeo.

Мы вырашылі расказаць пра самыя важкія прычыны наведаць Пружаны.

  1. Пабываць на італьянскай сельскай віле

Пружаны

Сядзіба Швыкоўскіх, якую мясцовыя жыхары называюць «Пружанскі палацык», унікальная тым, што ўзнаўляе архітэктуру загарадных віл, якія будавалі ў пачатку эпохі Рэнесансу. Яна з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў архітэктуры быў папулярны рэтраспектыўны стыль. Новае жыццё для сядзібы Швыкоўскіх надышло ў 1998 годзе, калі ў яе сцены пераехаў мясцовы краязнаўчы музей. Адрэстаўраваныя інтэр'еры выдатна перадаюць атмасферу XIX стагоддзя.

  1. Убачыць месца, дзе бярэ пачатак Мухавец

Рэка Мухавец

Менавіта ў Пружанах бярэ свой пачатак рака Мухавец. У месцы, дзе зліваюцца рэчка Муха і канал Вец, сёння стаіць стэла — зліццё жаночай і мужчынскай фігур. Далей Мухавец цячэ ў бок Брэста, дзе на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ўпадае ў раку Заходні Буг.

  1. Аддаць даніну памяці Казіміру Свёнтэку

Пружаны 5

Гэты каталіцкі святар увайшоў у гісторыю як першы беларускі кардынал. Хоць ён быў этнічным палякам і нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Латвіі, жыццё Казіміра Свёнтэка было цесна звязана з Беларуссю. Дастаткова сказаць, што сваё пастырскае служэнне ён распачаў у касцёле Узнясення Дзевы Марыі, які знаходзіцца на тэрыторыі Пружан, тут жа пахаваны яго прах.

  1. Пакланіцца цудатворнаму абразу

Палацык

Адной з галоўных славутасцяў Пружанаў з'яўляецца сабор Аляксандра Неўскага. Ён быў пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя дзякуючы ахвяраванням гараджан, а таксама навакольных абшарнікаў і вясковых жыхароў. У гэтым храме захоўваецца абраз Маці Божай, які шануецца як цудатворны: у 1934 годзе з яе вачэй выступілі слёзы.

  1. Убачыць самую старажытную аптэку Беларусі

Аптэка 1

Ярка-зялёны драўляны будынак з мансардай па вуліцы Савецкай — самы стары ў Беларусі драўляны будынак аптэкі. Яна была пабудавана яшчэ ў 1828 годзе! На працягу 150 гадоў тут працавала аптэка, а сёння тут дом побыту.

Нельга не згадаць і каменныя дамы дарэвалюцыйнай пабудовы, якія захаваліся ў цэнтральнай частцы горада. Былая сінагога знешне мала адрозніваецца ад іх: пасля знішчэння мясцовай яўрэйскай абшчыны яна выкарыстоўвалася як гаспадарчая пабудова і пазбавілася ў выніку шматлікіх дэкаратыўных элементаў (як вонкавых, так і ўнутраных).

  1. Убачыць унікальную гандлёвую пляцоўку

торговые ряды

Акрамя сядзібы Швыкоўскіх, сабора Аляксандра Неўскага і касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Пружанах ёсць і іншыя цікавыя славутасці. Адной з іх, безумоўна, з'яўляюцца так званыя «белыя лаўкі». Насамрэч гаворка ідзе аб гандлёвых шэрагах, якія былі пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзі. Іх галоўным упрыгожваннем служыць арачная галерэя, якая ідзе па ўсім перыметры.

https://bel.24health.by/6-prychyn-kab-pabyvac-u-navapolacku/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама