Аўтарскія лялькі заўсёды былі сапраўдным творам мастацтва. Праз лялькі аўтары спрабуюць паказаць казачны свет. Лялькам можна даць крылы, зрабіць вельмі доўгія валасы, пашыць самую раскошную сукенку, выканаць макіяж мары, зрабіць вытанчаную прычоску і дазволіць ім застыгнуць у самых прыгожых позах і выразах.
Лялькі заўсёды былі, ёсць і будуць памагатымі людзей. Шмат казак складзена аб сіле лялек і ў гэтае чараўніцтва яшчэ верылі нашы продкі-славяне.
28 мая ў выставачнай прасторы «Мастацтва» адбылося адкрыццё тэматычнага праекта «Сакваяж. Падарожжа за марай». Сярод экспанатаў тут можна знайсці не толькі лялек, але і мішак Тэдзі, створаных у розных стылях і тэхніках, а таксама даведацца пра гісторыю іх узнікнення, пагутарыць з аўтарамі і набыць спадабаўшуюся работу.
Выстаўка аўтарскай лялькі — гэта заўсёды свята! Свята казак, фантазій і ілюзій. Тут кожны мастак — стваральнік сваёй уласнай непаўторнай гісторыі. Кожны экспанат выстаўкі – энергетычны арт-аб'ект, які складаецца з любові аўтара да свайго стварэння, парыву страсці мастака, мора натхнення і каласальнай працы.
Чаму дарослыя так прывязаны да ляляк? Лялька з'яўляецца сімвалам дзяцінства, і калі яна пераходзіць у свет дарослых, яна прыносіць з сабой настальгію і чараўніцтва. Аўтарскія лялькі, такім чынам, становяцца часткай народнай творчасці.
Лепшыя майстры Беларусі і Расіі прэзентавалі свае работы ў розных тэхніках. На выстаўцы прадстаўлена больш за сотню лялек з элементамі антыкварыяту, аўтарскіх мішак Тэдзі, старажытных аксэсуараў, адноўленых і рэканструяваных па аўтарскай тэхналогіі, а таксама магічных карцін. У лялек розныя задачы, таму яны і атрымліваюцца такімі шматграннымі.
Напрыклад, могуць быць абярэгамі, упрыгожаннем інтэр'еру, захавальнікамі таямніц або магічнымі памочнікамі, талісманамі, якія прыносяць шчасце і гармонію ў сем'і.
Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу гледачоў. Яе задача — пазнаёміць наведвальнікаў з разнастайнасцю лялечнага каралеўства. Многія з іх адразу пасля выстаўкі адправяцца падарожнічаць па розных краінах, а некаторыя трапяць у прыватныя калекцыі.
Многія аўтары, работы якіх прадстаўлены ў экспазіцыі, не з’яўляюцца мастакамі па адукацыі, да аўтарскай лялбкі прышлі выпадкова. Напрыклад, аўтар Вольга Старасотнікава па прафесіі з’яўляецца прадаўцом, аднак маленькая яна шмат фантазіравала і сама шыла лялькі. 13 гадоў таму ў часопісе ўбачыла майстар-класс па стварэнню аўтарскай лялькі з пластыка. Спасатку Вольга стварала звычайныя простыя куклы, пасля перайшла да больш складаных тэкстыльных лялек. Цяпер займаецца стварэннем вобразаў жывёл з запечанага пластыка.
Ірына Варашкова па адукацыі мастак-мастацтвазнаўца. Свет жывапісу заўсёды яе натхняў, але зараз самым вялікім захапленнем у яе жыцці з’яўляюцца лялькі. Яе работы літаральна адразу раскупляюць калекцыянеры. Лялькі Ірыны «жывуць» у розных кутках свету.
А вось Таццяна Колас лялькамі стала захапляцца з 2015 года. Усё свядомае жыццё яна шукала сябе ў творчасці, па адукацы з’яўляецца швеяй і пекарам. З некаторых пор вырашыла, што менавіта работа з аўтарскай лялькай напаўняе яе. Больш за ўсё ёй падабаецца работа з матэрыялам пап’е-машэ.
Вера Герасімовіч кажа, што па адукацыі яна эканаміст, а па прызванні — мастак-тэддзіст. Стварэннем аўтарскай лялькі пачала займацца два гады таму, і ўжо дасягнула вялікіх поспехаў. Яе творчый шлях пачынаўся з фатаграфіі, але кукла і аднадумцы ў прафесіі дапамаглі адчуць вялікае задавальненне ад новай справы.
Спецыяльна для выстаўкі Вера стварыла калекцыю лялек у смешанай тэхніцы «Вакол света за 21 дзень» альбо падарожжа на «Графе Цэпеліне», якое адсылае нас да першага паветранага пералёту ў свеце.
Выстаўка атрымалася проста казачная! На ёй прысутнічае асаблівая чароўная атмасфера, якую немагчыма перадаць словамі. Бо тут не проста лялькі. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, у якія аўтары ўклалі часцінку сваёй душы. Лялькі як жывыя. Часам складваецца ўражанне, што не толькі ты глядзіш на іх, але і яны глядзяць на цябе.
З рознымі ідэямі і падтэкстамі. Гісторыя беларускай анімацыі
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by