10.05.2017
10.05.2017

Бяспечнае кесарава без болю і пры ясным розуме? Рэальна!

logo
Цяжарнасць i роды
0 53
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі амаль увесь тэрмін цяжарнасці пройдзены, можна смела пахваліць сябе за тое, што цябе не «з'еў» таксікоз у першым трыместры, у другім табе самой удалося выбрацца з халадзільніка, а ў трэцім мужна пераадолець праблемы, звязаныя з вялікім жыватом.

Засталося адказна паставіцца да адной з самых важных падзей у жыцці — родаў. Вердыкт урача на руках — патрабуецца кесарава. І хоць, вядома, ты імкнешся настроіцца на лепшае, у галаве ўсё адно віруюць трывожныя думкі — страшна класціся на аперацыю, ці не нашкодзіць наркоз табе і немаўляці. Якая анестэзія праводзіцца пры кесараве і ці бяспечная яна?

Не пераймайся! Чым больш дэталёва ты вывучыш гэтае пытанне, тым больш спакойна будзеш пачувацца.

Пра наркоз для гэтай далікатнай аперацыі, пра плюсы і мінусы кожнага віду мы запыталіся ў кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА Уладзіслава Рымашэўскага.

Абязбольванне пры кесаравым сячэнні

Цяжарнасць і роды - Пра наркоз для гэтай далікатнай аперацыі

Кесарава сячэнне — гэта аперацыя, у працэсе якой спачатку рассякаецца пярэдняя брушная сценка парадзіхі, затым — сценка яе маткі, пасля чаго плод здабываецца вонкі праз гэтыя разрэзы.

Для правядзення абязбольвання пры гэтай аперацыі ёсць два шляхі: агульная анестэзія і, так званыя, регіянарныя метады абязбольвання: спінальная анестэзія, эпідуральная анестэзія або іх камбінацыя.

Агульны наркоз

https://bel.24health.by/epiduralnaya-i-spinalnaya-anesteziya-u-rodax-plyusy-i-minusy/

Пры агульнай анестэзіі пацыентка пад уздзеяннем лекавых сродкаў засынае на аперацыйным стале. Надыходзіць зваротная страта свядомасці і аперацыя адбываецца ўжо без яе ўдзелу.

Плюсы:

  • адсутнасць натуральнай пры родах павышанай трывожнасці і дыскамфортных балючых адчуванняў.

Мінусы:

  • адсутнасць кантакту маці з нованароджаным у першыя хвіліны і гадзіны пасля родаў;
  • прэпараты, якія ўводзяцца пры агульнай анестэзіі маці, уплываюць таксама і на дзіця. І хаця гэта бяспечна, пры нараджэнні такія дзеці трохі сонныя і млявыя;
  • больш працяглы (некалькі сутак) перыяд рэабілітацыі і аднаўлення арганізма жанчыны да таго стану, калі яна зможа самастойна клапаціцца пра немаўля;
  • моцны боль у вобласці пасляаперацыйнага рубца. Ён пагаршаецца тым, што жанчыне падчас кесарава сячэння ўводзяць аксітацын, каб стымуляваць актыўнае скарачэнне маткі і пазбегнуць крывацёку.

Рэгіянарныя метады анестэзіі

Спінальная або эпідуральная анестэзія?

Ці варта баяцца «ўколу ў спіну»?

Сёння самым шырока ўжывальным метадам абязбольвання пры выкананні аперацыі «кесарава сячэння» з'яўляецца спінальная анестэзія, якая прадугледжвае сабой блакаду правядзення болевага імпульсу ад аперацыйнай раны за кошт увядзення раствораў мясцовых анестэтыкаў у спіннамазгавую прастору.

Пры выкарыстанні такога метаду абязбольвання не адбываецца выключэння свядомасці пацыенткі, яна цалкам прысутнічае пры нараджэнні свайго дзіцяці.

Пра спінальную і эпидуральную анестэзію ходзіць мноства міфаў. Напрыклад, пра тое, што пункцыя вельмі балючая. Урачы абвяргаюць гэтыя страхі. Боль пры такім уколе меншы, чым пры звычайных унутрымышачных ін'екцыях і нават менш непрыемны, чым той, калі праколваюць палец для агульнага аналізу крыві.

Плюсы:

  • Маці псіхалагічна прысутнічае пры нараджэнні дзіцяці, чуе першы крык, бачыць нованароджанага. Калі ўсё адбываецца добра, то проста ў аперацыйнай яго прыкладваюць да матчыных грудзей. Гэта прынцыповы і важны момант для ўстанаўлення сувязі паміж маці і малым, для фарміравання яго пачуцця бяспекі.
  • Жанчына абсалютна не адчувае болю падчас аперацыі, пры гэтым знаходзіцца ў свядомасці.
  • Аднаўленне адбываецца хутка, адразу пасля аперацыі жанчына знаходзіцца ў нармальным стане, на працягу сутак прыходзіць у сябе і можа клапаціцца пра дзіця.

Мінусы:

  • Часам ускладненнем такога метаду анестэзіі бывае мігрэнь. Але пры звароце да ўрача яна купіруецца на працягу некалькіх гадзін і больш не вяртаецца.

Спінальная або эпідуральная анестэзія?

Гэтыя віды анестэзіі адрозніваюцца месцам, куды ўводзіцца мясцовы анестэтык, а таксама дозай прэпарата. Клінічна іх эфекты вельмі падобныя. Але пры спінальнай анестэзіі лекі ўводзяцца ў ліквор, блок абязбольвання значна мацнейшы, пацыенты падчас аперацыі поўнасцю не адчуваюць ніжняй часткі тулава і таго, што там выконваюцца нейкія маніпуляцыі.

Пры эпідуральнай анестэзіі прэпараты ўводзяцца ў эпідуральную прастору. Плюс методыкі ў тым, што яна кіруемая. Пацыентцы ставяць спінны катэтэр, пры неабходнасці туды дадаюць яшчэ дозу анестэтыка. Звычайна яна ўжываецца пры абязбольванні натуральных родаў.

https://bel.24health.by/epiduralnaya-i-spinalnaya-anesteziya-u-rodax-plyusy-i-minusy/

 

 
Уладзіслаў Рымашэўскі
Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА
— Пры аперацыі кесарава сячэння самая эфектыўная і бяспечная анестэзія — спінальная. У РНПЦ «Маці і дзіця» мы яе мадыфікавалі. Разам з анестэтыкам уводзім невялікую дозу марфіну. Калі праз тры гадзіны ўздзеянне анестэзіі заканчваецца, пачынаецца абязбольваючы эфект марфіну. Ён дзейнічае на працягу сутак. Такім чынам у жанчыны не баліць наогул нічога не толькі падчас аперацыі, але і на працягу сутак пасля яе. І хоць мы на ўсялякі выпадак назіраем такіх пацыентак у аддзяленні рэанімацыі, аднаўленне іх ідзе вельмі хутка. У той самы дзень (пры адсутнасці цяжкіх спадарожных захворванняў у выглядзе дыябету, парокаў сэрца і г. д.) яны пачынаюць піць, есці, устаюць на ногі і праз 12–20 гадзін ужо ў стане клапаціцца пра сваё дзіця. У нашым РНПЦ для абязбольвання аперацый кесарава сячэння ў 80% выпадкаў мы выкарыстоўваем спінальную анестэзію і толькі ў 20% пацыентак — агульную анестэзію (гэтая лічба дастаткова высокая, паколькі ў РНПЦ «Маці і дзіця» нараджаюць жанчыны з усёй Беларусі з цяжкімі захворваннямі сэрца). Пацыенткі, якія аднойчы ўжо нараджалі з регіянарнымі метадамі абязбольвання, у другі раз ідуць на аперацыйны стол ахвотна і без страху і просяць «Зрабіце мне, доктар, гэтак жа, як мінулым разам.

Калі без агульнай анестэзіі не абысціся?

  • Калі ў жанчыны ёсць алергія на мясцовы анестэтык.
  • Калі прысутнічаюць выяўленыя змены ў паяснічным аддзеле хрыбетніка (напрыклад, скаліёз паяснічнага аддзела).
  • Калі ёсць інфіцыраванне ў месцы меркаванай пункцыі (напрыклад, гнайнічкі).
  • Некаторыя захворванні сэрца, пры якіх пацыентка не можа перанесці регіянарную анестэзію.
  • Калі выпадак экстраны, і ў пацыенткі, напрыклад, адслаенне плацэнты ды актыўны крывацёк.

Сучасныя метады абязбольвання пры кесаравым сячэнні настолькі адпрацаваныя, што максімальна пазбаўляюць болю і непрыемных наступстваў і маці, і дзіця. Калі вам усё яшчэ страшна, тады надышоў час выкрыць існуючыя з нагоды наркозу ў родах міфы.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 53

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.