Бульбяная бабка — смачная і сытная страва, якая ўяўляе сабой не што іншае, як бульбяную запяканку з цёртай бульбы.
Традыцыйная беларуская бульбяная бабка ці баба, як яе яшчэ называлі, раней часта гатавалася гаспадынямі ў печы ў гліняным посудзе. Да цёртай бульбы дадавалі вялікую колькасць засмажкі з мяса і сала, цыбулю, яйкі, хатнюю смятану, грыбы. Улетку гэта былі свежыя грыбы, а ўзімку — сушаныя. Для гушчыні дадавалі крупы або муку.
Сёння можна знайсці вялікую колькасць рэцэптаў бульбяной бабкі. Калі раней яе гатавалі ў печы, то сёння часцей за ўсё гатуюць у духоўцы.
Многія прадукты ў рэцэпце можна замяніць на тыя, якія падабаюцца вам
Інгрэдыенты
- Свежая бульба — 1 кг.
- Цыбуля — 1 шт. ці 2 маленькіх
- Бекон, грудзінка альбо сала —200 - 300 гр.
- Яйкі — 2 шт.
- Мука пшанічная — 2-3 ст.л.
- Смятана — 2-3 ст.л.
- Перац молаты і соль — па смаку
- Раслінны алей
Спосаб прыгатавання
Бекон ці свежую грудзінку нарэжце дробнымі кубікамі.
Выкладваем на патэльню здробненую грудзінку і абсмажваем яе да залацістага колеру.
З цыбуліны здымаем лупіну. Наразаем яе таксама невялікімі кубікамі.
Дадаем да бекону падсмажыцца, пакуль цыбуля не стане празрыстай.
Выкладваем бекон з цыбуляй на талерку і даем астыць.
Чысцім бульбу. Пасля трэба надзерці яе на тарку. Можна надзерці на дробнай або буйной. Аўтар выкарыстоўвала буйную, але на дробнай бабка атрымаецца мякчэйшай. Таксама можна надзерці на буйнай, а пасля здрабніць блэндарам. Тут ужо як вам падабаецца.
У міску з бульбай дадаем цыбулю, грудзінку, спецыі — соль, перац. Змешваем лыжкай ці лапаткай.
Дадаем 2 яйкі, размешваем.
Каб бабка не развальвалася падчас выпечкі, дадаем 2-3 ст.л. пшанічнай мукі. Змешваем.
Бярэм форму шкляную, у ёй лепш запячэцца бульба, змазваем яе раслінным алеем.
Кладзём туды нашу масу і раўнуем зверху лыжкай. Духоўку разаграваем да 180 градусаў, запякаем нашу бабку пракладна 50-60 хвілін.
Глядзім каб зверху утварылася румяная скарыначка. Гатова!
Падаем, вядома ж, са смятанай.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/gety-smak-vy-zapomnice-nazausyody-gatuem-belaruskiya-pyzy/