Site icon Слушна

Хала. Пакрокавы рэцэпт смачнай выпечкі

Хала — гэта традыцыйны яўрэйскі святочны хлеб. Смачная дражджавая здоба выдатна падыходзіць не толькі для свят, але і ў якасці лёгкага перакусу з малаком ці з джэмам на дэсерт да чаю.

У цеста для халы можна дадаць разынкі, а перад выпечкай у духоўцы халу можна пасыпаць кунжутным семем, семечкамі або макам. Асабліва смачна есці халу з маслам. Дарэчы, хала — выдатны падарунак для вашых гасцей.

Рэцэпт выпечкі прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

  • Мука — 500 гр.
  • Вада цёплая — 200 гр.
  • Цукар — 50 гр.
  • Соль — 5 гр.
  • Алей — 50 гр.
  • Дрожджы свежыя — 12 гр.
  • Адно яйка + адзін жаўток
  • Бялок для змазвання
  • Па жаданню кунжут, мак

Спосаб прыгатавання

У вялікую міску адправіць яйка, жаўток, алей, ваду.

Узбіць міксерам да з’яўлення пены.

Дадаць усе астатнія інгрэдыенты. Мукі можа спатрэбіцца трохі больш альбо трошкі меньш.

Замясць мяккае, гладкае цеста.

Пакласьці ў змазаную алеем міску, накрыць ручніком і пакінуць на бражэнне ў цяпле да павелічэння цеста ўдвая.

Выбражанае цеста абмяць і раздзяліць на две роўныя часткі.

Кожны кавалак падзяліць на тры або чатыры роўныя часткі . Сфарміруйце з іх кулькі, пакіньце адляжацца на 5 хвілін.

Кожную кульку раскатайце ў тонкі пласт і звярніце.

На стале без мукі раскатайце 4 жгуты.

Потым пасыпце стол мукой і пракатайце па ёй жгуты , для таго , как пры фармоўцы яны не зліпліся.

Пакладзіце жгуты паралельна адзін аднаму , сашчапіце із зверху і запляціце касу.

Пакіньце на растойку пад плёнкай у цяпле да павялічэння ў два разы. Змажце бялком. Выпякайце пря 180 градусах 30 хвілін.

Смачна есці!

Пірог з вішняй ад блогера. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version